Наш клопат – парадак на зямлі

Наш клопат – парадак на зямлі

Напярэдадні прафесійнага свята меліяратараў мы сустрэліся з дырэктарам ААТ “ПМК-97 Вадбуд” Аляксандрам КАЗЕКА, каб даведацца, чым жыве іх калектыў, над чым працуе і да чаго імкнецца:
– Зараз наш калектыў заняты штодзённымі клопатамі: займаемся акоскай і ачысткай меліярацыйных каналаў, падтрыманнем у спраўным стане меліярацыйных сістэм і збудаванняў з мэтай захавання і эфектыўнага выкарыстання меліяраваных земляў, асушэннем забалочаных мясцін, выдаленнем кустоўя і хмызняку, праводзім рамонтна-эксплуатацыйныя работы і іншыя меліярацыйныя мерапрыемствы.
Прыемна, што сваё прафесійнае свята сустракаем з добрымі вытворчымі паказчыкамі. За першы квартал бягучага года больш чым на 50% (у параўнанні з адпаведным леташнім перыядам) узрос аб’ём падрадных работ, выкананых уласнымі сіламі. Выручка ад рэалізацыі тавараў, работ і паслуг склала 151% (да 1 квартала 2020 г.), а на 1 працуючага – 161,3%. Перавыкананне планавых паказчыкаў дазволіла нам на 30,2% павялічыць сярэднямесячную заработную плату.
Не маем запазычанасці па плацяжах у бюджэт, а таксама за выкарыстаныя энергарэсурсы. Калектыў нацэлены не толькі замацаваць станоўчыя тэндэнцыі, але і прымножыць дасягнутыя поспехі.


Зараз завяршаем работы па рэканструкцыі меліярацыйнай сістэмы ў раёне аг.Стайкі на аб’екце пад назвай “Белая”: 160 га раней не прыдатных для апрацоўкі земляў у хуткім часе стануць сельскагаспадарчымі палеткамі.
Навялі парадак на ўчастку ад санаторыя імя К.П.Арлоўскага да шашы Бабруйск – Магілёў: правялі асушэнне земляў, замянілі трубы пераездаў, выдалілі кустоўе і хмызняк. Значныя аб’ёмы запланаваны па Мышкавіцкім сельсавеце: правядзем работы па зносу пустуючых дамоў, поўнай ачыстцы ўчасткаў. Падобныя мерапрыемствы нядаўна праводзілі ў вёсках Жыліцкага сельсавета. Якасцю іх выканання нашы заказчыкі засталіся задаволенымі, зноў запрашаюць на дапамогу. Шчыра кажучы, прыемна назіраць, як пасля нас застаюцца чысціня і парадак, а вёскі набываюць новы выгляд.
Аказваем пасільную дапамогу сельгасарганізацыям раёна: займаемся рамонтам сянажных траншэй, апрацоўкай глебы, перавозкамі. Запрасілі нас на аб’екты ў Магілёўскі і Горацкі раёны. Зараз ідзе абмеркаванне і разгляд дакументацыі па прывядзенні ў парадак возера “Кісцяні”. Калі задуманае атрымаецца, наш раён папоўніцца водным аб’ектам на 120 га.
Работы нямала, і, як вядома, поспех любой справы ў многім залежыць ад згуртаванасці калектыву: у гэтым сэнсе нам пашанцавала. На прадпрыемстве працуюць сапраўдныя прафесіяналы: у многіх не адзін дзясятак год стажу.
Думаю, ніхто не стане сумняваецца ў важнасці і неабходнасці работы меліяратараў у нашым раёне, дзе большасць сельскагаспадарчых угоддзяў – гэта асушаныя калісьці землі, якія неабходна падтрымліваць у належным стане, каб яны маглі прыносіць карысць аграрыям.
Падрыхтавала
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024