У школах Кіраўшчыны працягваюцца выпускныя экзамены…
У школах раёна паступова падыходзіць да завяршэння важная для школьнікаў пара – здача выпускных экзаменаў, якія дазваляюць рабятам пацвердзіць веды, атрыманыя імі на працягу ўсяго перыяду навучання ва ўстанове адукацыі.
Выпускнікі базавай школы экзаменаваліся па беларускай і рускай мовах, выконвалі кантрольныя работы па матэматыцы. Для вучняў 11-х класаў вызначаны чатыры абавязковых экзамены: па рускай ці беларускай мовах (на выбар), гісторыі Беларусі, замежнай мове і матэматыцы.
Экзамены праходзяць з захаваннем санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, каб і вучні, і настаўнікі не падвяргаліся рызыцы заражэння каранавіруснай інфекцыяй.
У нашым раёне з 81 выпускніка ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі 7 вучняў прэтэндуюць на атрыманне атэстата з узнагародай залатым медалём. Сярод 189 выпускнікоў ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі на атрыманне пасведчання з адзнакай разлічваюць 2 девяцікласнікі.
10 чэрвеня пройдзе раённы выпускны баль “Усё толькі пачынаецца…”, які стане адпраўной кропкай для выпускнікоў школ у дарослае жыццё.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.