Нагадваем найбольш значныя дасягненні жыхароў Кіраўшчыны па выніках 2020 года, а таксама сёлетнія

Нагадваем найбольш значныя дасягненні жыхароў Кіраўшчыны па выніках 2020 года, а таксама сёлетнія

Захоўваючы і прымнажаючы традыцыі старэйшага пакалення, жыхары Кіраўшчыны праслаўляюць свой край дасягненнямі ў працы, адукацыйнай, творчай дзейнасці. Нагадаем найбольш значныя з іх па выніках 2020 года, а таксама сёлетнія.

• Кіраўскі раён заняў 1 месца ў спаборніцтве па сацыяльна-эканамічным развіцці сярод гарадоў і раёнаў Магілёўскай вобласці за 2020 год (сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек) і занесены на абласную Дошку гонару.

• За шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі аператар па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы КСУП “Чырвоны баец” Юлія Пархімчык удастоена Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама ганаровага звання “Чалавек года Магілёўшчыны”.

• Ордэна Пашаны ўдастоены дырэктар КСУП “Ніва-Барсукі” Іван Рыняк.

• Медаля “За працоўныя заслугі” сёлета ўдастоены першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Анатоль Ланкуць, вадзіцель аўтамабіля ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Валерый Шчэрбіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Аляксандр Тылінскі.

• Ганаровае званне заслужанага работніка сельскай гаспадаркі прысвоена аператару машыннага даення ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Валянціне Клімовіч, узнагароджанай ордэнам Пашаны, медалём “За працоўныя заслугі”, з’яўляецца Ганаровым грамадзянінам раёна.

• Раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на працягу 8 апошніх год уваходзіць у тройку лепшых аналагічных устаноў вобласці. Па выніках мінулага года калектыў узнагаро­джаны Дыпломам III ступені ў Рэспубліканскім конкурсе на званне “Лепшы тэрытарыяльны цэнтр абслугоўвання насельніцтва” і занесены на Рэспубліканскую Дошку гонару.

• Па выніках работы за 2020 год лепшым следчым падраз­дзяленнем Магілёўскай вобласці стаў Кіраўскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

• Па выніках рэспубліканскага конкурсу на званне “Лепшай натарыяльнай канторы” па выніках работы ў 2020 годзе натарыяльная кантора Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці стала лепшай у групе натарыяльных кантор, дзе працуе адзін натарыус (Марына Манько).

• За высокія пакаказчыкі па выніках абласных аглядаў-конкурсаў за 2020 год упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама ўзнагароджана дыпломам II ступені.

• Аддзел па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама заняў 2 месца ў трэцяй групе ў спаборніцтве на лепшую арганізацыю работы па ажыццяўленні адукацыйнай дзейнасці сярод структурных падраздзяленняў гаррайвыканкамаў, ажыццяўляючых дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі Магілёўскай вобласці ў 2020 годзе.

• Па выніках 2020 года Кіраўскі раён у другі раз запар стаў пераможцам у абласной Спартакіядзе школьнікаў і ўзнагароджаны дыпломам I ступені і кубкам.

• За высокія паказчыкі якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва па выніках абласнога агляду-конкурсу 2020 года ў намінацыі “ўрачэбныя амбулаторыі” Любоніцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі прысуджана 2 месца, Пацава-Слабадскому ФАПу – 3 месца ў групе “фельчарска-акушэрскія пункты”.

• За дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё галіны сельскай гаспадаркі званне “Чалавек года Кіраўшчыны” прысуджана дырэктару ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандру Багелю.

• Дзесяцікласніца СШ №1 г.Кіраўска Анастасія Бялянава стала пераможцай заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды “Працоўнае навучанне і абслугоўваючая праца” пад кіраўніцтвам педагога вышэйшай катэгорыі Алены Пархамовіч.

Последние новости

Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Единый день информирования

Единый день информирования

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Кировчане в тройке победителей

17 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024