Будаваць – значыць ствараць! Да дня будаўніка – аб дзейнасці Кіраўскай ПМК-255

Будаваць – значыць ствараць! Да дня будаўніка – аб дзейнасці Кіраўскай ПМК-255

Штогод напярэдадні Дня будаўніка мы сустракаемсяз калектывам ДУКДБП “Кіраўская ПМК №255”.
Менавіта гэтае сучаснае шматпрофільнае прадпрыемства выконвае асноўную долю будаўнічых работ на тэрыторыі нашага раёна, забяспечвае матэрыяламі высокай якасці, патрэбнымі для ўзвядзення новых будынкаў і рамонту памяшканняў.

Арганізацыя створана ў ліпені 1957 года. За гэты час яна прайшла шлях станаўлення, развіцця і ўдасканалення дзейнасці. Зараз калектыў вылучаецца працавітасцю і прафесіяналізмам сваіх работнікаў, якія працягваюць закладзеныя традыцыі і прымнажаюць назапашаны вопыт, дзякуючы чаму расце, добраўпарадкоўваецца і прыгажэе Кіраўшчына.

Брыгадзір брыгады маляроў-тынкоўшчыкаў Ірына Жаўняровіч і яе падначаленыя Аксана Слесарава, Аляксандра Гушчына, Алена Завяршынская

З пачатку бягучага года ПМК №255 займалася шэрагам будаўнічых і рамонтных работ як на тэрыторыі нашага раёна, так і за яго межамі. Будавалі аднакватэрныя жылыя дамы ў Чыгірынцы, праводзілі бягучыя і капітальныя рамонты, рэканструкцыю жылых дамоў у райцэнтры і аг.Жылічы, на сацыяльна значных і вытворчых аб’ектах нашага і суседняга Клічаўскага раёнаў, выконвалі шматлікія іншыя работы. Кіраўскія будаўнікі ўзводзілі аўтаматычную лінію па вытворчасці паліўных пелет у Асіповіцкім раёне, якая была здадзена ў эксплуатацыю ў ліпені, некалькі лесагаспадарчых аб’ектаў на тэрыторыі Клічаўскага лясгаса.
З даўніх часін праца будаўнікоў высока шанавалася за тое, што менавіта іх рукамі ўзводзяцца жылыя дамы. Кожны чалавек імкнецца да таго, каб месца яго пражывання мела трывалы падмурак, было камфортным і ўтульным, дазваляла гаспадару адчуваць сябе абароненым у сценах свайго дома.
За першае паўгоддзе бягучага года на жыллёвае будаўніцтва ў нашым раёне было выкарыстана 2,5 млн. руб. інвестыцый, уведзена ў эксплуатацыю жылля агульнай плошчай 1,2 тысячы кв. м.
У цяпершані час калектыў ПМК № 255 рыхтуе да здачы чарговую шматпавярхоўку на вуліцы Арлоўскага ў райцэнтры – на тэрыторыі новага жылога мікрараёна. Жыхары Кіраўска памятаюць: шмат часу гэтая мясцовасць пуставала. Некалькі год таму было вырашана заняць яе новымі шматпавярховымі жылымі дамамі, пабудаванымі па сучасных тэхналогіях. У 2015 годзе калектыў ПМК №255 узвёў тут першую 60-кватэрную новабудоўлю. З таго часу дамы растуць адзін за адным. У новым мікрараёне акрамя першага размешчаны яшчэ адзін дом – 20-кватэрны, уведзены ў эксплуатацыю ў 2019 годзе. Падыходзіць да завяршэння будаўніцтва трэцяй чаргі – 20-ці кватэр – другога 60-кватэрнага жылога дома. Якраз на гэтым аб’екце мы і сустрэліся з будаўнікамі напярэдадні іх прафесійнага свята.
Галоўны тут – майстар будаўніча-мантажных работ Станіслаў Хамлюк. Па выніках дзейнасці за мінулы год сярод работнікаў вядучых прафесій арганізацый раёна ён быў удастоены звання “Лепшы па прафесіі” ў намінацыі “Лепшы будаўнік”.
Станіслаў Віктаравіч расказаў, што ўзвядзенне трэцяй чаргі гэтага аб’екта пачалося ў снежні 2020 года. Тут будзе 10 аднапакаёвых кватэр і 10 двухпакаёвых. 15 з іх узво­дзяц­ца для мнагадзетных сем’яў –
з дзяржаўнай падтрымкай. У канцы жніўня дом плануецца здаць у эксплуатацыю. Зараз вядуцца аддзелачныя работы ўнутры будынка і фасада, устанаўліваюцца вокны і дзверы, адначасова добраўпарадкоўваецца прылягаючая тэрыторыя.
На аддзелачных фасадных работах задзейнічана брыгада маляроў-тынкоўшчыкаў пад кіраўніцтвам Ірыны Жаўняровіч. Яна адзначыла, што ў іх каманду ўваходзіць 9 чалавек, 7 з якіх – жанчыны. Здавалася б, будаўнік – пераважна мужчынская прафесія, у якой не абысціся без моцнага здароўя, фізічнай сілы і вынослівасці. Тым больш, што працаваць даводзіцца ў любых пагодных умовах, у тым ліку на спёцы і на холадзе. Ірына Жаўняровіч расказала, што маляром-тынкоўшчыкам была яе маці, яна ж і навучылы жанчыну прамудрасцям прафесіі, перадала свой працоўны вопыт. Ірына Сцяпанаўна ў будаўнічай справе ўжо 16 год. Таксама – па прыкладу сваёй маці – прыйшла ў гэтую прафесію і яе калега Аксана Слесарава, якая ў ПМК № 255 14 год. Жанчыны адзначаюць: каб быць добрым маляром-тынкоўшчыкам, акрамя вынослівасці і вопыту патрэбны яшчэ і талент. Новыя тэхналогіі, а таксама выкарыстоўваемыя сучасныя будматэрыялы патрабуюць адказнага і ўважлівага стаўлення да выконваемых абавязкаў. Тынкоўшчыкі Алена Завяршынская і Аляксандра Гушчына дадалі, што да сваёй працы яны ставяцца максімальна адказна, бо ад гэтага залежыць, наколькі якасным і надзейным, прыгожым і ўтульным будзе ўзводзімае іх калектывам жыллё. Нягледзячы на цяжкасці, сваю прафесію яны любяць. За значныя працоўныя тэрміны ўжо прывыклі да яе, працуюць зладжана, падстаўляюць плячо адна адной у складаных сітуацыях. Усе дамы ў гэтым мікрараёне аддзеланы іх рукамі. Радуюцца, калі атрымліваецца прыгожа і якасна, а іх праца прыносіць карысць іншым людзям.

Плітачнікі Аляксандр Клімовіч і Юрый Смятана

Паназіралі мы і за работай плітачнікаў Аляксандра Клімовіча і Юрыя Смятаны. Абодва маюць працоўны вопыт у калектыве ПМК № 255 даўжынёй больш за 10 год. Мужчыны адзначылі, што кладка пліткі – гэта даволі тонкая і карпатлівая праца, патрабуючая скрупулёзных вымярэнняў, разліку і падбору малюнкаў. Аляксандр і Юрый шчыруюць над тым, каб швы пры ўкладцы пліткі ў новых кватэрах былі роўнымі, геаметрыя – акуратнай, а сам пакой – прывабным на погляд.

Цясляр Сурэн Халатаў і памочнік майстра будаўніча-мантажных работ Кірыл Арцёмаў

Таксама значны працоўны вопыт у будаўнічай галіне – за плячыма кіраўчаніна Сурэна Халатава, які шчыруе цесляром. Зараз задзейнічаны на фасадных работах аб’екта. Характарызуючы сваю прафесію, адзначыў, што будаўнік – гэта працавіты чалавек з тэхнічным складам розуму. Ён павінен добра разбірацца ў якасцях будматэрыялаў, спецыфіцы прымянення абсталявання і інструментаў.
Зусім нядаўна ў калектыў кіраўскіх будаўнікоў уліўся малады памочнік майстра будаўніча-мантажных работ Кірыл Арцёмаў. Да гэтага ён быў тут на вытворчай практыцы, праходзіў стажыроўку. Азы прафесіі атрымаў падчас вучобы ў Бабруйскім дзяржаўным будаўнічым прафесійна-тэхнічным каледжы. Ёсць вопыт работы плітачнікам, тынкоўшчыкам. Кірыл Дзмітрыевіч мае намер працягваць прафесійнае развіццё ў калектыве ПМК № 255. Абраў для сябе гэтую справу таму, што будаваць – значыць, ставараць, прыносіць карысць грамадству і ўдзельнічаць у добраўпарадкаванні роднага горада.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Аляксандра ХАХЛОВА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Мошенническая схема: «Алло, мама!..»

29 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Общество

Выездной личный приём граждан

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024