Рухаемся далей! На Кіраўшчыне працягваецца папаўненне камбайнераў-тысячнікаў
Працягваецца папаўненне камбайнераў-тысячнікаў на Кіраўшчыне. Літаральна штодня ў лікі тых, каму ўдалося перакрочыць мяжу па намалоце збожжа ў тысячу тон, дабаўляюцца новыя механізатары.
Вызначыліся адразу два экіпажы з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”: Валерый Піскуноў з Юрыем Нікіфараўцом, якія працуюць на “Джон-Дзіры”, і Ігар Жалдак у пары з Сяргеем Вербенкам – яны ўдзельнічаюць у жніве на айчынным “Палессі”.
У мінулы аўторак перадавікоў на іх рабочых месцах павіншаваў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, кіраўніцтва “Рассвета”. Камбайнерам уручаны памятныя сувеніры і грашовыя прэміі, а іх сталёвыя машыны ўпрыгожылі арыгінальнымі наклейкамі, якія сведчаць аб важкім намалоце.
Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».