Сёлетняе жніво для Уладзіміра Бычкова з КСУП «Жылічы» – 36-е па ліку

Уладзіміра Бычкова з КСУП “Жылічы” асабліва прадстаўляць няма патрэбы. Перадавы механізатар на любым відзе работ заўсёды дабіваецца выдатных рэзультатаў. Па-іншаму проста не ўмее працаваць…

Вось і наш апошні прыезд у сельгаспрадпрыемства быў звязаны, у першую чаргу, менавіта з сустрэчай з Уладзімірам Ільічом: мясцовы лідар уборачнай кампаніі перакрочыў тысячную мяжу па намалоце збожжа. З гэтай нагоды прама ў полі яго і напарніка Алега Сазонава прыехалі павіншаваць старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, дырэктар КСУП “Жылічы” Андрэй Валынцаў, старшыня прафкама гаспадаркі Зінаіда Кісялёва.
– Гэтае жніво, – адзначыў у размове Уладзімір Бычкоў, – у мяне ўжо 36-е! Пачынаў калісьці яшчэ на “Ніве” пасля школы – два сезоны. Затым адслужыў у арміі, прычым давялося ўдзельнічаць у баявых дзеяннях у Афганістане. Вярнуўшыся, зноў стаў працаваць на роднай зямлі, у тым ліку і збажыну ўбіраў штогод. 18 разоў – на “Доне”, затым перасеў на айчынную машыну “Палессе”. Лёгкіх уборачных, напэўна, не бывае. Але ад кожнай, нягледзячы на фізічныя, а то і маральныя намаганні, усё роўна атрымліваеш сапраўдную асалоду, якую цяжка з чым-небудзь параўнаць, бо разумееш, што ўбіраеш яго Вялікасць Хлеб – бясцэнны дар!..
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.