Адкуль выток – адтуль натхненне. Да Дня бібліятэк

 Сучасная бібліятэка – гэта адзін з самых даступных, запатрабаваных для наведвання культурных цэнтраў. Улічваючы інтарэсы і патрэбы наведвальнікаў гэтых устаноў, іх супрацоўнікі актывізуюць пошук новых, нетрадыцыйных і эфектыўных форм работы, якія нясуць не толькі пазнавальную інфармацыю, але і з’яўляюцца відовішчнымі, яркімі, эмацыянальнымі, чым удасканальваюць звыклыя, традыцыйныя.

Намеснік дырэктара ГУК «Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна» Алена Бяляўская

Работнікі сеткі бібліятэк нашага раёна – людзі неабыякавыя, вельмі любяць сваю справу.
Значную ўвагу бібліятэкары надаюць прыярытэтным групам карыстальнікаў. Гэта, у першую чаргу дзеці, падлеткі, моладзь. Работа з імі накіравана на прапаганду кнігі, далучэнне да чытання, як да цікавага працэсу.
Мы вывучаем інтарэсы чытачоў, праводзім розныя тэматычныя мерапрыемствы. Напрыклад, такія, як сустрэча трох пакаленняў “Скрадзенае дзяцінства”, дыялогавая пляцоўка “Сучасныя падыходы да прафілактыкі залежнасці ад наркатычных і псіхатропных рэчываў у маладзёжным асяроддзі”, лялечнае прадстаўленне “Пажадай здароўя ўсім”, паэтычная візітка “Паэзія дзяцінства, паэзія дабрыні”
(А.Барто).
Наш калектыў мае шмат узнагарод за ўдзел у сеткавых акцыях: цэнтральная бібліятэка ўзнагароджана Дыпломам у межах Міжнароднай патрыятычнай акцыі “Той самы першы дзень вайны”; дзіцячая бібліятэка-філіял – Дыпломам літаратурнага конкурсу да свята Вялікдня “Велікодная радасць”; Жыліцкая сельская бібліятэка-філіял – Дыпломам міжрэгіянальнай сеткавай акцыі “Музей майго горада” і інш.
Абавязковым атрыбутам папулярызацыі кнігі сучасныя бібліятэкары лічаць стварэнне буктрэйлераў і актыўнае выкарыстанне іх у сваёй дзейнасці: “А зори здесь тихие…” (да аднайменнай кнігі Б. Васільева), “Кветкі радзімы васількі” (да зборніка “Вянок” М. Багдановіча), “На мове, сэрцу зразумелай” (да аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха” У. Караткевіча), “Час чытаць чароўныя кнігі”, “С книгой по жизни идти веселей” і інш.
Чытач зараз мабільны, большую частку свайго часу ён траціць на Інтэрнэт, зносіны ў сацыяльных сетках, тэлебачанне, камп’ютарныя гульні. Моладзі, якая прывыкла выкарыстоўваць у дзейнасці новыя інфармацыйныя тэхналогіі і хоча мець такую прастору, якая адпавядала б яе рытму і стылю жыцця, прыйшліся даспадобы мерапрыемствы онлайн-фарматныя: акцыя
# МОВАгучыць; #bookface; літаратурны нон-стоп “Моладзь і кніга”; віртуальная выстава-
агляд “Вернасць прызванню”
(І. Мележ). Аб гэтым сведчаць і віртуальныя паказчыкі наведванняў сайта ДУК “Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна” – звыш 6 тысяч.
Сёлета калектыў Мыш­ка­віцкай сельскай біблія­тэкі-філіяла прыняў дзел у ХХІХ рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”: стварыў краязнаўчы альбом “Бусліны край, мой вырай і прытулак”. У намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем” адзначаны Дыпломам III ступені. Краязнаўчы альбом, зроблены ў тэхніцы скрапбукінг, утрымлівае тэкставую і графічную інфармацыю, якая прадстаўлена ў некалькіх раздзелах: «З гісторыі», «Адраджэнне вёскі», «Чалавек на зямлі», «Імі ганарыцца наша вёска», «Аграгарадок». Кожнага чытача, хто ўжо пагартаў старонкі гэтага цікавага выдання і бліжэй пазнаёміўся з дзіўнай гісторыяй малой радзімы, абавязкова перапаўняла пачуццё гонару за родную вёску. За тры гады актыўнай пошукава-края­знаўчай работы сабраны багатыя гістарычныя матэрыялы пра Мышкавічы, іх культуру і традыцыі.
Зараз Жыліцкая сельская бібліятэка-філіял разам з Жыліцкім гістарычным комплексам-музеем вядуць работу над праектам “Тут жыве гісторыя мая” ў межах рэспубліканскага конкурсу “На лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі”; дзіцячая бібліятэка-філіял прымае ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе на лепшы праект па стварэнні цыкла краязнаўчых відэаролікаў для сацыяльных сетак “Я гэты край Радзімай клічу”.
Бібліятэчнымі ўстановамі рэалізуюцца мерапрыемствы ў межах Года народнага адзінства, а таксама прысвечаныя Дню народнага адзінства.
Творчы падыход бібліятэкараў да сваёй працы не застаецца незаўважаным і заўсёды знаходзіць удзячныя водгукі.
Наталля ХЛАПКОВА,
метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.