У комплексе вядуць палявыя работы працаўнікі КСУП “Чырвоны баец”

У комплексе вядуць палявыя работы працаўнікі КСУП “Чырвоны баец”

На календары – верасень, але ўмовы надвор’я больш нагадваюць глыбокую восень. Аграрыі раёна, нягледзячы на дажджлівае надвор’е, спяшаюцца максімальна выкарыстаць кожную хвіліну, каб у найбольш спрыяльныя агратэхнічныя тэрміны правесці неабходны комплекс восеньскіх палявых работ.

Як наладжаны гэты працэс у КСУП “Чырвоны баец”, карэспандэнты “раёнкі” ў мінулую сераду пацікавіліся ў дырэктара сельгаспрадпрыемства Сяргея Лянкевіча.
Сярод шырокага кола работ актуальнай застаецца нарыхтоўка кармоў. Па словах кіраўніка сельгасарганізацыі, сёлетняя корманарыхтоўчая кампанія складаецца даволі нядрэнна. Нягледзячы на тое, што лета было засушлівым, а гэта неспрыяльна для вырошчвання кукурузы, ураджайнасць сакавітай масы на круг дае па 330-340 ц. Станоўчы вынік дало строгае захаванне тэхналогіі сяўбы і догляду за раслінамі, а таксама выкарыстанне якаснага насення.
Актыўныя тэмпы работ ужо дазволілі ўбраць кукурузу больш чым на 250 га. У сіласныя траншэі закладзена каля 5 тыс. т сакавітых кармоў (больш паловы ад плана).
А ўвогуле кармавая база сёлета радуе і кіраўніцтва, і спецыялістаў. Сенажу нарыхтавана ў два разы больш мінулагодняга паказчыка, па сіласу таксама плануецца дасягнуць планавага задання. Ужо зараз маюць па 21 ц/к.адз. на ўмоўную галаву жывёлы.
За тым, каб нарыхтаваная маса была неабходнай вільготнасці і тэмпературы, назіраюць адказныя спецыялісты. Улічваючы, што грамадскі статак БРЖ складае больш за 3 тыс. галоў, мясцовыя раслінаводы прыкладаюць усе намаганні, каб забяспечыць яго кармамі належнай якасці.
На ўборцы кукурузы задзейнічаны два КВК, якімі кіруюць Віталь Бяляўскі і Сяргей Науменка. На адвозцы – 4 трактары і адзін аўтамабіль. Тэхніка ёсць, але вялікагрузныя МАЗы з-за пераўвільготненай глебы не могуць заехаць на палі. Аднак кормакамбайны не прастойваюць: закладку кармоў вядуць на максімальна кароткай адлегласці ад кукурузных палеткаў. Хутка дастаўляюць
сіласную масу Дзмітрый Аляксееў, Сяргей Бяляўскі, Валерый Дырыкаў, Юрый Кітоў і Аляксандр Ермалаеў.
Асаблівую ўвагу надаюць належнаму закрыццю сіласных ям. Якасна вядзе трамбоўку зялёнай масы Юрый Манетаў.
На 95 га чакае свайго часу “царыца палёў”, якая папоўніць зерневыя запасы сельгаспрадпрыемства.
Як адзначыў Сяргей Лянкевіч, віды на ўраджай даволі нядрэнныя. Канешне ж, магло быць і лепш, але з-за засухі пачаткі не поўнасцю сфарміраваліся, а зерне не налілося. Нягледзячы на гэта, плануюць атрымаць каля тысячы тон зерня кукурузы ў бункернай вазе.
Не застаецца па-за ўвагай мясцовых аграрыяў і не менш важная кампанія – сяўба азімых культур. На 450 га (без уліку рапсу) работы праведзены: зярняты леглі ў добра падрыхтаваную і ўгноеную глебу. На сяўбе не першы год задзейнічаны практычна адзін механізатар – Аляксей Масюковіч. Без перабольшвання яго можна назваць прафесіяналам гэтай справы, адказнасць і добрасумленныя адносіны – галоўныя рысы характару земляроба. Іншы раз, калі неабходна актывізаваць работы, да правядзення сяўбы прыцягваюць Віктара Аляксеева. На падвозцы насення заняты Аляксандр Масюковіч.
Алейная культура сёлета заняла 400 га
плошчаў, азімая свірэпіца – 132 га, яе плануюць выкарыстоўваць на зялёны корм для грамадскага статка, на 150 га
размясцілася зялёнаўкоснае жыта. Вырашылі ў “Чырвоным байцы” паспрабаваць вырошчваць і новую для сябе культуру: на 43 га пасеялі азімы ячмень. Многія гаспадаркі раёна ўжо ўпэўніліся ў плюсах гэтага віду збожжавых.
Паралельна з сяўбой вядзецца ўзворванне глебы. Адказны ўчастак работы даверылі Аляксандру Макаронку, Яўгену Марчанку і Яўгену Кандрацьеву. Вызваляюць палі ад саломы Аляксандр Сіндараў, які займаецца перавозкай, і Сяргей Барадзін – на пагрузцы рулонаў.
Пакуль не зарадзілі дажджы, паспелі правесці хімапрацоўку рапсу на 30% плошчаў. Увогуле, адзначыў дырэктар сельгаспрадпрыемства, прэпараты для апрацоўкі сельгаскультур маюцца ў поўным аб’ёме.
Асаблівую ўвагу надаюць якасці насеннага матэрыялу. Напрыклад, пшаніца для сяўбы выкарыстоўвалася толькі элітных гатункаў, усё насенне праверана і адпавядае неабходным кандыцыям і патрабаванням.
Чакаюць свайго часу на палетках цукровыя буракі. Салодкая культура размясцілася на 270 га. Вялікай ура­джайнасці мясцовыя раслінаводы не чакаюць: свой негатыўны ўплыў аказала адсутнасць летам дажджоў.
Удзельнікі палявой кампаніі забяспеч­ваюцца гарачым харчаваннем. За якасна і своечасова праведзеныя работы працаўнікі атрымліваюць дастойныя заробкі.
Варта адзначыць, што кожны з адказнасцю ставіцца да выканання даручанай справы, а гэта дае спадзяванне, што ўсё намечанае будзе выканана ў вызначаныя тэрміны.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Пьедесталы штурмуют тяжелоатлеты

7 апреля 2024