Насустрач “Дажынкам-2021”: Надзейныя кадры – дастойныя вынікі

Насустрач “Дажынкам-2021”: Надзейныя кадры – дастойныя вынікі

У ліку лідараў сёлетняга раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін за 2021 год – КСУП “Чырвоны баец”, якое заняло трэцяе месца. Сярод галоўных аграномаў сельгасарганізацый раёна трэцяе месца на рахунку галоўнага агранома Сяргея Глушакова.
Як адзначыў дырэктар КСУП “Чырвоны баец” Сяргей Лянкевіч, вынікам працоўных дасягненняў стала старанная і добрасумленная праца ўсяго калектыву.
Сёлетняя ўборачная кампанія праходзіла ў даволі няпростых умовах з-за спякотнага надвор’я. Але мясцовыя хлебаробы справіліся з пастаўленай задачай дастойна. З агульных уборачных плошчаў у 4200 га намалочана каля 5000 т збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы), пры сярэдняй ураджайнасці 33 ц/га. Недабор па культурах (да ўзроўню 2020 года) склаў дзесьці 700 т. Засуха вельмі пашкодзіла пасевы трыцікале, таму яго сярэдняя ўраджайнасць склала дзесьці каля 35 ц/га, пшаніца аказалася больш важкай: намалочвалі па 42 ц/га.
Парадаваў сёлета мясцовых аграрыяў ураджай рапсавых палеткаў: культура атрымалася высокарэнтабельнай. На круг алейныя зярняты давалі па 27 ц, што ў канчатковым выніку прынесла намалот у 957 т, што больш паказчыка 2020 года на 300 т. Гаспадарка поўнасцю разлічылася з пастаўкамі рапсу ў залік дзяржзаказу. Астатняе зерне рэалізавалі па высокім кошце, што дазволіла атрымаць значныя грашовыя сродкі для далейшага развіцця і мадэрнізацыі аб’ектаў жывёлагадоўлі.
Немалаважны ўклад у скарбонку дасягненняў сельгаспрадпрыемства зрабіў Аляксей Масюковіч, які амаль на 90% плошчаў правёў сяўбу азімых і яравых збожжавых і зернебабовых. Механізатар ён вельмі адказны і добрасумленны, таму кіраўніцтва давяре яму самыя адказныя ўчасткі работ.
Падчас уборачнай кампаніі штодня на палеткі выходзіла па 5 камбайнаў: два з іх былі набыты сельгасарганізацыяй у 2018-2019 гадах, астатнія – раней. Жніво прайшло без збояў і значных паломак тэхнікі, бо механізатарскія кадры дасканала падышлі да яе рамонту. За штурваламі камбайнаў былі правераныя не адной уборачнай кампаніяй кадры – Дзмітрый Аляксееў, Аляксандр Макаронак, Дзяніс Казанцаў, Валерый Дырыкаў, Аляксандр Сіндараў?.
Два экіпажы камбайнераў перакрочылі тысячны рубеж па намалотах: Дзмітрый Аляксееў і Іван Шапоткін запісалі на свой рахунак 1667 т збожжа, Алясандр Макаронак і Ігар Макаронак – 1162 т.
На адвозцы было задзейнічана тры-чатыры адзінкі аўтамабіляў: прастояў камбайнаў не было, бо за рулём – прафесіяналы сваёй справы – Аляксандр Ермалаеў, Юрый Кітоў, Мікалай Аляксееў, Юрый Іваніцкі. Усе яны перавезлі больш чым па 1000 т збожжжа.
Работнікі зернесушыльнай гаспадарки прыклалі максімум намаганняў, каб якасна і ў сціслыя тэрміны апрацоўваць паступаючае на ток збожжа. З-за спякотнага надвор’я практычна ўвесь ураджай збожжавых і зернебабовых быў сухім, працаўнікам толькі заставалася якасна правесці ачыстку зярнят ад прымесей і смецця. З адказнасцю працавалі на збожжатаку два звяны ў саставе Аляксандра Анісімава, Дзмітрыя Малахава, Юрыя Кірэева і Аляксандра Навуменкі, лінію па ачыстцы нясення абслугоўваў Генадзь Долгі.
Паспрыяла зладжанаму правядзенню ўборачнай кампаніі ўважлівае стаўленне да працаўнікоў з боку кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства. Механізатары былі забяспечаны спецвопраткай, сродкамі аховы, гарачая і смачныя абеды і вячэры дастаўляліся прама на палеткі. Немалаважную ролю адыгралі дастойныя ўмовы аплаты працы, меры маральнага стымулявання.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024