Не проста прафесія, а лад жыцця… Славіцца добрымі і моцнымі традыцыямі СШ №1 Кіраўска

Не проста прафесія, а лад жыцця… Славіцца добрымі і моцнымі традыцыямі СШ №1 Кіраўска

З цудоўным настроем сустракае прафесійнае свята калектыў сярэдняй школы №1 райцэнтра. 20 год яго ўзначальвае Мікалай Казлоў. Два гады запар – у 2019-м і 2020-м – па выніках штогадовага спаборніцтва сярод галін народнай гаспадаркі раёна ў намінацыі “ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі” калектыў СШ №1 станавіўся пераможцам. Нямала і іншых поспехаў на рахунку школы.

Выкладчык інфарматыкі і матэматыкі Караліна Круглікава, дырэктар СШ №1 Мікалай Казлоў, настаўнік пачатковых класаў Марына Шчоткіна, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства Ганна Каленік.

Будынак, у якім зараз функцыянуе гэтая ўстанова адукацыі, расчыніў дзверы для першых вучняў у 1978 годзе. А наогул гісторыя школы ідзе сваімі каранямі ў далёкія 30-я гады мінулага стагоддзя.

Сучасны калектыў СШ №1 славіцца моцнымі традыцыямі, сярод якіх – удасканаленне якасці адукацыйнага працэсу, стварэнне максімальна спрыяльных умоў для ўсебаковага развіцця асобы дзіцяці і педагога. Доказ таму – дасягнутыя рэзультаты: за мінулы навучальны год па выніках адукацыйных, творчых, спартыўных конкурсаў і спаборніцтваў навучэнцамі СШ №1 было атрымана 146 дыпломаў. На раённай алімпіядзе па вучэбных прадметах вучні V-IX класаў заваявалі 53 узнагароды – гэта 36,6% ад агульнай колькасці пераможцаў у раёне. На заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды навучэнка ўстановы Анастасія Бялянава, з якой займаецца выкладчык Алена Пархамовіч, стала абсалютнай пераможцай і заваявала дыплом I ступені па вучэбным прадмеце “Абслугоўваючая праца”, па Распараджэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь заахвочана першай прэміяй.
За кожным поспехам навучэнцаў – мэтанакіраваная, напружаная і самаадданая праца іх педагогаў.

За дзесяцігоддзі сваёй дзейнасці педагогі СШ №1 вывучылі і выхавалі не адно пакаленне кіраўчан. Сярод яе выпускнікоў – Ганна Каленік, якая зараз выкладае гісторыю і грамадазнаўства ў сценах роднай школы. Стаць педагогам Ганна Генадзьеўна вырашыла ў юнацтве. Свой уплыў у ліку іншага аказаў і прыклад старэйшай сястры, таксама педагога. Таму пасля заканчэння школы Ганна доўга не разважала – паступіла ў Магілёўскі педкаледж, пазней скончыла дзяржаўны універсітэт імя А.А.Куляшова. У СШ №1 працуе пяты год, а дагэтуль была выкладчыкам, затым – дырэктарам у Стаўпіцкай школе. У педагогіцы Ганна Генадзьеўна 26-ы год. За гэты час яна вывела асабістую формулу паспяховага настаўніка – творчасць у спалучэнні з актыўнай жыццёвай пазіцыяй і жаданнем захапіць дзяцей вучэбным працэсам. “На мой погляд, галоўнае ў нашай прафесіі – развіццё душы вучня, фарміраванне яго характару, выхаванне сапраўднага Чалавека. Для сучаснага настаўніка вельмі важна не спыняцца на дасягнутым, абавязкова рухацца наперад. Для мяне праца з дзецьмі – гэта цудоўная крыніца творчасці і новых адкрыццяў”, – падзялілася Ганна Генадзьеўна.

З кагорты маладога пакалення педагогаў школы – выкладчык інфарматыкі і матэматыкі Караліна Круглікава. Яна таксама выпускніца гэтай навучальнай установы. Пасля атрымання адукацыі ва універсітэце імя А.А.Куляшова ў 2017 годзе малады педагог з радасцю прыступіла да работы ў знаёмым са школьнай лавы калектыве. Сярод сваіх былых настаўнікаў, а зараз калег Караліна Сяргееўна знайшла падтрымку і разуменне. Малады выкладчык імкнецца ўдасканальвацца ў абранай прафесіі, апраўдаць давер, аказваемы ёй старэйшымі калегамі. Праз два гады педагагічнай дзейнасці Караліне Круглікавай даверылі класнае кіраўніцтва. Педагог па­дзялілася сваімі разважаннямі: “Я з дзяцінства марыла быць настаўнікам, “пастаянна гуляла ў школу”, уяўляла сабе, як вырасту, вывучуся на педагога, буду весці заняткі, правяраць сшыткі… Вядома, пачынаць
прафесійную дзейнасць было хвалююча, але дзякуючы падтрымцы калег спраўляюся. Складанасці з’явіліся, калі даверылі быць класным кіраўніком. Менавіта тады зразумела, якая адказнасць легла на мае плечы: знайсці падыход да кожнага вучня ў класе, да яго бацькоў, старацца аб’яднаць рабят у агульны калектыў, у якім пануюць павага адзін да аднаго і ўзаемавыручка”.
На думку Караліны Круг­лікавай, настаўнік – гэта чалавек, які гатовы ахвяраваць сваімі інтарэсамі дзеля дзяцей.
Мікалай Казлоў, характарызуючы гэтага маладога выкладчыка, адзначыў: “Караліна Сяргееўна – педагог, дастойны насіць гэтае выскароднае званне, такімі настаўнікамі я ганаруся і радуюся душой за іх прафесійныя поспехі!
Я ўпэўнены, што педагог – гэта не проста прафесія, гэта лад жыцця. Навучанне і выхаванне падрастаючых пакаленняў – галоўныя функцыі ў дзейнасці настаўніка. Жыццё рухаецца наперад, мяняецца, мы разумеем, што сёння і педагогам трэба ісці ў нагу з часам, таму да іх прад’яўляюцца высокія патрабаванні – універсальная адукаванасць, эрудыцыя, інфармаванасць, прагрэсіўнасць, здольнасць весці цікавыя ўрокі, даваць навучэнцам неардынарныя заданні”.

Нямала падстаў для гонару кіраўніцтва навучальнай установы дае і педагагічная дзейнасць настаўніка пачатковых класаў Марыны Шчоткінай. Сёмы год яна адкрывае шлях у цудоўную Краіну ведаў для вучняў пачатковых класаў СШ №1. Як і папярэднія нашы суразмоўцы, Марына Аляксандраўна з дзяцінства зразумела, што хоча быць настаўнікам і менавіта для пачаткоўцаў. А зарадзілася ў яе гэтая мара, калі сама была вучаніцай пачатковых класаў СШ №2 імя К.П.Арлоўскага. Асоба яе першага настаўніка Мікалая Рыгоравіча Шаўлоўскага стала прыкладам сапраўднага педагога на ўсё жыццё. Добры, патрабавальны і вельмі ўважлівы да кожнага вучня – такім Марына Аляксандраўна памятае свайго першага настаўніка і да такога вобразу педагога імкнецца сама.
Адукацыю атрымала спачатку ў Магілёўскім педкаледжы, затым – у дзяржаўным універсітэце імя А.А.Куляшова. Яе прафесійны стаж складае 23 гады. Да СШ №1 выкладала ў Любоніцкай школе. У размове Марына Шчоткіна падкрэсліла: “Працаваць з вучнямі малодшых класаў трэба па-асабліваму, бо першы настаўнік з’яўляецца важнай аўтарытэтнай асобай у жыцці амаль кожнага чалавека. Малышоў-пачаткоўцаў варта любіць, умець ахвяраваць дзеля іх сваім часам, быць нібы другой маці, бо ім так патрэбны падтрымка і неабыякавасць дарослых у першыя гады навучання. Наогул, настаўнік – гэта чалавек, які любіць дзяцей – бескарысліва і бязмежна”.

Намеснік дырэктара СШ №1 па вучэбнай рабоце Лілія Царанок расказала, што гэтыя выкладчыкі – з кагорты самых актыўных, не­абыякавых прадстаўнікоў педкалектыву, якія ўмеюць захапіць вучняў не толькі вучобай, але і іншымі цікавымі справамі. Напрыклад, Марына Шчоткіна вядзе комплексны адукацыйны праект “Зялёная школа”, накіраваны на фарміраванне ў рабят беражлівага стаўлення да прыроды, павышэнне ўзроўню экалагічнага выхавання. Да таго ж, у 2020 годзе яна прыняла ўдзел у раённым этапе конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года” і ўвайшла ў тройку лідараў.
Вучні Караліны Круглікавай з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі міжнароднага конкурсу па інфарматыцы і камп’ютарнай адукаванасці “Бабёр”, мэта якога – павышэнне лічбавай кампетэнтнасці дзяцей, цікавасці да сучасных інфармацыйных тэхналогій. Ганна Каленік добра рыхтуе навучэнцаў да ўдзелу ў конкурсах фінансава-эканамічнага накірунку.

Штогод пачатак кастрычніка азнаменаваны асаблівай урачыстасцю – Днём настаўніка. Педагог – важны чалавек для кожнага з нас: на парозе дарослага самастойнага жыцця менавіта ён бярэ за руку і вядзе ў новы свет – ведаў, адкрыццяў, дасягненняў, становіцца апорай, дарадчыкам, а для кагосьці – і жыццёвым прыкладам. Дзень настаўніка – цудоўная падстава для таго, каб выказаць словы ўдзячнасці любімым педагогам і падзякаваць ім за высакародную справу, увагу і любоў да дзяцей.
Яўгенія БЯЛЬКО.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024