Працаўнікі Кіраўскага РАПТЗ першымі на Кіраўшчыне прыступілі да ўборкі кукурузы на зерне

Працаўнікі ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” першымі ў раёне прыступілі да ўборкі кукурузы на зерне.
Агульны кукурузны клін у сельгаставарыстве сёлета зай­маў 700 га, з якіх 130 га былі адведзены на вырошчванне царыцы палёў на зерне.
Як адзначыў галоўны аграном райаграпрамтэхзабеспячэння Уладзімір Дарафей, нягле­дзячы на тое, што раслінаводы старанна папрацавалі на працягу ўсяго ланцуга вырошчвання культуры: у адпаведнасці з тэхналогіяй унеслі неабходныя ўгнаенні, бо кукуруза – вельмі патрабавальная да наяўнасці ў глебе карысных рэчываў, пасеялі ў найлепшыя агратэхнічныя тэрміны, своечасова падкармілі расліны, апрацавалі ад хвароб, шкоднікаў і пустазелля, ураджай зерня кукурузы з-за спякотнага і сухога лета не зусім апраўдвае іх спадзяванні.
Па стане на ўчарашні дзень кукуруза ў сельгаставарыстве абмалочана на 47 га, з палёў на сушку і дапрацоўку на сушыльную гаспадарку адпраўлена 405 т зерня. Сярэдняя ўраджайнасць складае 86 ц/га.
На ўборцы кукурузы задзейнічаны камбайн, якім кіруе Юрый Ільінчык (на верхнім здымку). Адвозкай залацістых зярнят займаюцца Валерый Араеў і Юрый Фіневіч.

На сушыльнай гаспадарцы зараз кругласутачна вядзецца сушка і дапрацоўка атрыманага ўраджаю. На гэтых работах задзейнічана пачаргова два звяны ў саставе Сяргея Каранкевіча і Аляксандра Беніцэвіча, Уладзіміра Нарэзенкі і Віктара Пуцікава. Загружае насенне ў сушылку на “Амкадоры” Андрэй Хлапкоў (на здымку).

Пасля апрацоўкі частку зерня курурузы плануецца заплюшчыць. Калі яно пройдзе праз плюшчыльны агрэгат, дададуць кансерванты і запакуюць у спецыяльныя рукавы. Такое зерне зімой пойдзе для кармлення грамадскага статка: гэта карысная і неабходная частка рацыёну жывёлы. Корм з ахвотай паядаецца каровамі, што ў выніку садзейнічае павышэнню вытворчасці малака, паляпшэнню дабрабыту сельгаставарыства і яго працаўнікоў.
Людміла СЯМЁНАВА. Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.