Знаёмцеся: новыя жыхары Кіраўшчыны!

Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у жніўні і верасні бягучага года ў раёне нарадзілася 30 малышоў. Па выніках двух месяцаў у лідарах – хлопчыкі, іх з’явілася на свет 16, дзяўчынак – 14.
У апошні месяц лета сімвал нованароджанага дзіцяці – бусляня – завітаў у 15 сем’яў раёна.
Упершыню сталі матулямі Таццяна Каржова з Мышкавіч, Анастасія Гінгельберг з Добасны, у іх – сыночкі. У Таццяны Каптур і Святланы Маладой з Кіраўска нарадзіліся дачушкі-першынцы.
Вольга Шчэрбіч з Кіраўска, Ірына Бяляўская з Мышкавіч, Вольга Стасюк з Нептуна і Аліна Кавальчук з Сяргеевіч сталі матулямі ў другі раз, у іх – сыночкі. Па другім дзіцяці – дачушцы – нарадзілі кіраўчанкі Юлія Загорская, Наталля Дзяшковіч, Святлана Мухіна, Юлія Бацюня, Таццяна Сухарава і Галіна Іваніцкая.
Вольга Кандрацьева са Скрыпліцы стала матуляй у чацвёрты раз, у яе – дачушка.

У верасні раён папоўніўся на 15 немаўлят.
Матуляй дачушкі стала Ірына Бархатава з Паўлавіч, гэта першае яе дзіця. Сыночкі-першынцы нарадзіліся ў Яны Шчэрбіч, Наталлі Бяляўскай і Алесі Дудзінскай з Кіраўска.
У Дар’і Слабуковай і Анастасіі Скуднай з Кіраўска, Наталлі Парфененка з Мышкавіч другімі дзіцяці ў сем’ях сталі сыночкі.
Кіраўчанкі Вольга Вараб’ёва, Крысціна Сця­панава, Таццяна Пусташыла і Крысціна Ляонава сталі матулямі ў другі раз, у іх нарадзіліся дачушкі.
Дарья Шубарава з Кіраўска, Вольга Карасёва са Стаек і Вольга Леснікоўская з Мышкавіч сталі мнагадзетнымі маці дзякуючы нарадзіўшымся сыночкам.
Пятае дзіця, сыночка, нарадзіла Алена Камін­ская з Кіраўска.

Віншуем усіх матуль са значнай падзеяй у жыцці і жадаем ім і іх малышам здароўя, сямейнай цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.