На фінішнай прамой кампаніі палявой – як яе завяршаюць аграрыі Кіраўшчыны?

Чарговая палявая кампанія на Кіраўшчыне набліжаецца да свайго фінішу. З якім настроем падыходзяць да завяршэння сезону-2021 аграрыі раёна, якія задачы засталося вырашыць у бліжэйшы час, мы папрасілі расказаць першага намесніка начальніка райсельгасхарчу Анатоля ЛАНКУЦЯ:

– Сельскагаспадачы год у плане вядзення палявых работ не абышоўся без пэўных цяжкасцей. На росце раслін розных культур не лепшым чынам адбілася летняя засуха. Але сяльчане зрабілі ўсё ад іх залежачае, каб атрымаць як мага лепшы ўраджай.

Асноўныя восеньскія палявыя работы практычна завершаны. Палі поўнасцю вызвалены ад сельгаскультур. Кукурузу сельгасарганізацыі Кіраўшчыны ўбралі аднымі з першых на Магілёўшчыне. У тым ліку на зялёную масу – 7405 га, з якіх сабрана 208892 т. Ураджайнасць склала 282 ц/га – вышэй за сярэднеабласны паказчык. На зерне “царыца палёў” убрана на 1341 га, з якіх намалочана 7735 т пры ўраджайнасці 58 ц/га – таксама вышэй за сярэдні абласны намалот.

У якасці эксперыменту сёлета ўпершыню нарыхтавалі 384 т зернестрыжневай масы на корм жывёле. Калі новая тэхналогія сябе апраўдае, будзем і далей практыкаваць такі метад нарыхтоўкі. Як, да прыкладу, плюшчэнне кукурузнага зерня ў рукаў – гэты спосаб у раёне даўно, як кажуць, прыйшоўся да двара. Сёлета было заплюшчана 3088 т зерня кукурузы.

Цукровыя буракі поўнасцю ўбраны з адведзеных пад іх 1500 га. Накапана 44951 т салодкіх каранёў, сярэдняя ўраджайнасць з-за засухі аказалася меншай, чым летась – 301 ц/га.

Бульба, цыбуля, капуста, морква, сталовыя буракі былі своечасова ўбраны ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Частка агародніны ўжо знайшла свайго пакупніка праз гандлёвыя кропкі, астатняе закладзена ў сховішчы для далейшай рэалізацыі.

Раён выканаў план сяўбы азімых культур. Зерневая група павялічана ў параўнанні з мінулым годам і заняла 12200 га. Гэта ўключае ў сябе разлік на большы ўраджай на наступны год. На павелічэнне намалоту павінна спрацаваць і тое, што пад поўную патрэбу ў працэсе пасяўной кампаніі былі ўнесены азотныя тукі, якасна праведзена ворыва, выкананы тэхналагічныя патрабаванні. Усё насенне прайшло спецыяльную хімапрацоўку.

Зараз у сельгасарганізацыях раёна паспяхова вырашаюцца надзённыя задачы. Адна з галоўных на бягучы момант – уздым зябліва. План па восеньскім ворыве неабходна выканаць да 7 лістапада. Па стане на 1 лістапада ў раёне зябліва было ўзнята на 70% плошчаў. Але працэс спыняць не будзем, пакуль надвор’е будзе дазваляць, бо гэта паскорыць у далейшым веснавыя палявыя работы.

Неабходна ўнесці на палі пад поўную патрэбу калійныя тукі. Іх маецца ў дастатковай колькасці. Дарэчы, гэтая работа ўжо выканана на 2700 га.

На 80% праведзена падрыхтоўка насеннага матэрыялу пад будучую сяўбу, гэтыя работы плануем завяршыць да 1 снежня.

У бліжэйшы час у планах сельгасарганізацый таксама – вываз на палі арганічных угнаенняў.

У цэлым жа аграрыі Кіраўшчыны паспяхова спаўляюцца з пастаўленымі задачамі. Дазваляе прадукцыйна працаваць нарвор’е, маецца ў дастатковай колькасці паліва, у належным стане падртымліваецца тэхніка. А на кадры ў нашым раёне разлічваць можна заўсёды.

Падрыхтаваў Аляксандр ХАХЛОЎ.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.