На Кіраўшчыне пройдуць мерапрыемствы з нагоды святкавання Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі
З нагоды святкавання Дня Кастрычніцкй рэвалюцыі ў раёне запланаваны шэраг мерапрыемстваў.
6 лістапада ў в.Стаўпішча каля помніка ўдзельніку Кастрычніцкай рэвалюцыі, матросу крэйсера “Аўрора” І.Ф.Пятрушу адбудзецца мітынг, прысвечаны Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі.
У гэты ж дзень пройдзе ўрачыстае мерапрыемства па ўводзе ва эксплуатацыю 3-й чаргі 60-кватэрнага жылога дома па вул.Арлоўскага ў г.Кіраўску.
Ва ўстановах культуры раёна пройдуць тэматычныя мерапрыемствы, а таксама дэманстрацыя мастацкіх і дакументальных фільмаў патрыятычнай і гістарычнай накіраванасці.
Сеткай бібліятэк раёна, Жыліцкім сельгаскаледжам запланавана правядзенне літаратурных выстаў, выстаў перыядычнага друку, афармленне стэндаў, куткоў, прысвечаных святочнай даце.
Ва ўстановах адукацыі пройдуць тэматычныя гутаркі, інфармацыйныя гадзіны, віктарыны і іншыя мерапрыемствы.