Час казачных цудаў і прыгажосці…

На двары – снежань – апошні месяц 2021 года, а гэта значыць, што надышоў час рыхтавацца да сустрэчы Новага года, упрыгожваць адміністрацыйныя будынкі прадпрыемстваў і арганізацый, гандлёвыя, сацыяльныя і культурныя аб’екты горада і сельскіх населеных пунктаў. Пагадзіцеся, наколькі прыемна прагуляцца ўвечары па вуліцах горада ці вёскі, якія ззяюць ад буйства мільгаючых рознакаляровых лямпачак, мноства маляўнічых гірлянд, заварожваюць усталяванымі фігурамі казачных персанажаў. Яны прыцягваюць нашу ўвагу, зачароўваюць душу і ў думках вяртаюць у бесклапотнае дзяцінства…

У пераднавагодніх клопатах не забудзьце аформіць падпіску на раённую газету “Кіравец” на першае паўгоддзе ці квартал 2022 года. Гэта можна зрабіць у раённым і сельскіх аддзяленнях паштовай сувязі, у паштальёнаў, грамадскіх распаўсюджвальнікаў друку, а таксама онлайн – на афіцыйным сайце “раёнкі” www.kirovsk.by. Будзьце з “Кіраўцам” у новым годзе!

Актыўна ўключыўся ў працэс па ўпрыгожванні ўнутраных памяшканняў магазінаў і фасадаў будынкаў калектыў райспажыўтаварыства. У гандлёвых залах устанаўліваюцца ёлкі, развешваюцца гірлянды і мішура, робяцца навагоднія кампазіцыі, у некаторых – пакупнікоў сустракаюць Дзед Мароз са Снягуркай і Снегавік. Кіраўчане, асабліва бацькі з малышамі, з задавальненнем робяць фотаздымкі сваіх дзяцей з казачнымі героямі.

Штогод новыя і цікавыя ідэі да навагодніх і калядных святаў увасабляюць у жыццё работнікі РЦСАН. Вось і сёлета вокны адміністрацыйнага будынка ўпрыгожыў карагод сняжынак і казачныя папяровыя персанажы.

З кожным днём да стварэння прыгажосці і святочнага навагодняга настрою далучаюцца астатнія калектывы арганізацый: то тут, то там успыхваюць рознакаляровымі агеньчыкамі будынкі, зіхацяць на вокнах гірлянды. Подых надыходзячага Новага года адчуваецца ўсё больш і больш…
Нагадваем, што з 10 па 20 снежня праводзіцца раённы конкурс на лепшае афармленне тэрыторый арганізацый да Новага года. Прыняць удзел у ім могуць усе жадаючыя.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.