Энергетыкі Кіраўскага раёна адзначылі прафесійнае свята

Учора сваё прафесійнае свята адзначылі энергетыкі. З гэтай нагоды ў Цэнтры вольнага часу г.Кіраўска прайшло ўрачыстае мерапрыемства, на якім былі ўшанаваны лепшыя прадстаўнікі раёна электрычных сетак РУП “Магілёўэнерга” філіяла “Бабруйскія электрычныя сеткі”.

Сярод ганаровых гасцей – намеснік старшыні райвыканкама Вячаслаў Нявінскі, дырэктар філіяла “Бабруйскія электрычныя сеткі” Антон Каранкевіч.
Ад імя раённага выканаўчага камітэта віншаванні з прафесійным святам адрасаваў энергетыкам Вячаслаў Нявінскі. Тое, што спажыўцы раёна бесперабойна атрымліваюць электраэнергію, падкрэсліў ён – гэта вынік кругласутачнага дзяжурства дыспетчараў і аператыўна-выязных брыгад, карпатлівай і часта небяспечнай працы электрыкаў-рамонтнікаў, высокапрафесійных адносін да сваіх абавязкаў кожнага члена калектыву. Пра тое, што кожны працаўнік на сваім месцы, адказны і дысцыплінаваны, сведчыць той факт, што кожны год узнагародамі розных узроўняў адзначаюцца дзясяткі энергетыкаў раёна.


За шматгадовую, добрасумленную працу, прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у развіццё энергетычнай сістэмы раёна, а таксама ў сувязі з прафесійным святам – Днём энергетыка Вячаслаў Нявінскі ўручыў Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў машыністу аўтавышкі і аўтагідрапад’ёмніка раёна электрасетак Віктару Лапацінскаму. Падзякі райсавета дэпутатаў былі аб’яўлены электраманцёрам па эсплуатацыі размеркавальных сетак Яўгену Ханяку і Андрэю Капусціну.
Падзякі райвыканкама былі аб’яўлены майстрам Яўгену Пятроўскаму, Івану Сямёнаву і Аляксандру Вангілеўскаму.
За дасягненне высокіх паказчыкаў у работе, надзейнае і бесперабойнае забеспячэнне народнай гаспадаркі і насельніцтва энерганосьбітамі і ў сувязі з 90-годдзем беларускай энергасістэмы Ганаровым знакам ДВА электраэнергетыкі “Белэнерга” адзначаны слесар па рамонце гідратурбіннага абсталявання 5 разрада Чыгірынскай ГЭС Уладзімір Садоўскі. Падзяка ДВА “Белэнерга” аб’яўлена майстру Валерыю Прымаку. Ганаровай граматы РУП электраэнергетыкі “Магілёўэнерга” ўдастоена кантралёр энергазабяспечваючай арганізацыі 4 разрада Святлана Савельева. На Дошку Гонару філіяла “Бабруйскія электрычныя сеткі” занесены партрэт электраманцёра аператыўна-выяздной брыгады 5 разрада Аляксандра Шубарава. Ганаровай граматы філіяла “Бабруйскія электрычныя сеткі” ўдастоены вадзіцель аўтамабіля 5 разрада Сяргей Сідарэнка, Падзякі – трактарыст 5 разрада Сяргей Рабаконь. Дырэктар філіяла “Бабруйскія электрычныя сеткі” Антон Каранкевіч павіншаваў энергетыкаў з прафесійным святам, пажадаў ім бесперабойнай і стабільнай работы і ўручыў калектыву раёна электрасетак ключы ад новага аўтамабіля-аўтавышкі.

Святочны настрой і музычныя нумары падарылі энергетыкам раёна культработнікі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.