З падарункамі – да ветэрана
У гэтыя пераднавагоднія дні, напоўненыя адчуваннем чагосьці чароўнага і незвычайнага, віншаванні прымаюць не толькі дзеці, але і дарослыя.
Старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава і яе намеснік Таццяна Бяляўская ўчора завіталі да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Галіны Васільеўны Каранкевіч, каб павіншаваць яе з навагоднімі і каляднымі святамі, а таксама ўручыць падарункі.
Госці пажадалі паважанаму ветэрану здароўя і бадзёрасці, сямейнай цеплыні і клопату.У сваю чаргу, Галіна Васільеўна падзякавала кіраўніцтву раёна за пастаянную ўвагу, паважлівае стаўленне.
Галіна Слабоднікава адзначыла, што ў Беларусі захаванню гістарычнай праўды і памяці пра гераічны подзвіг беларускага народа надаецца вялікая ўвага. Гэта прапісана і ў праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які вынесены на ўсенароднае абмеркаванне.