Кіраўчане абмяркоўваюць праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Юрый САФРОНАЎ, настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі, фізічнай культуры і здароўя СШ №1, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, дэпутат раённага Савета дэпутатаў:
– Асаблівае месца ў праекце новай Канстытуцыі адведзена тэме патрыятызму. У прыватнасці, у артыкуле 15 адзначана, што “Дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.
Патрыятызм – гэта любоў і адданасць сваёй краіне. Для любой дзяржавы неад’емным атрыбутам з’яўляюцца грамадзяне, душой прывязаныя да роднай зямлі, на якой яны жывуць, іх жаданні і памкненні зрабіць жыццё на гэтай зямлі лепшым.
Фарміраванне патрыёта, сапраўднага грамадзяніна неабходна пачынаць з ранняга дзяцінства, а словы, паняцці “абавязак”, гонар”, “патрыятыятызм” павінны ўпітвацца з малаком маці. Таму, лічу вельмі правільным, што ў школах патрыятычнаму выхаванню надаецца зараз вельмі важная роля.
Абодва мае дзядулі ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, адзін з іх не вярнуўся дадому. У Польшчы загінула мая цётка, якая змагалася з фашызмам. Самому мне ў свой час давялося выконваць інтэрнацыянальны абавязак падчас вайны ў Афганістане. Так што, цану міру ведаю не па чутках і заклікаю ўсіх берагчы яго, як самае святое. У сувязі з гэтым шчыра падтрымліваю, што бягучы год аб’яўлены ў Беларусі Годам гістарычнай памяці. Яго мэта – фарміраванне аб’ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захаванне і ўмацаванне адзінства беларускага народа.
Толькі народ можа вызначаць будучыню сваёй краіны. Абмеркаванне праекта Канстытуцыі праводзіцца максімальна адкрыта і дэмакратычна. У ім могуць прыняць удзел усе жадаючыя. Усе прапановы аналізуюцца. Лічу, што кожны грамадзянін павінен праявіць актыўную пазіцыю ў прыняцці Асноўнага закона дзяржавы.
ТЕГИ: #конституция #обсуждение #мнение #проект #референдум, #общественное обсуждение
Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».