Кіраўчане абмяркоўваюць праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Ірына ПЯТРОЎСКАЯ, першы сакратар РК РА “БРСМ”:
– Праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – гэта будучае нашай дзяржавы, а, значыць, і моладзі, якая на сённяшні дзень прымае значны ўдзел у развіцці грамадства. Размаўляючы з прадстаўнікамі маладога пакалення Кіраўшчыны, актывісты нашай арганізацыі асабліва падкрэсліваюць, што ў кожнага з нас, грамадзян любімай краіны, ёсць магчымасць выказаць свае меркаванні наконт змяненняў, прапановы.
У сацыяльных сетках нашай арганізацыі для моладзі падрыхтаваны пост аб самых важных кропках у гісторыі фарміравання Асноўнага закона дзяржавы. Думаю, маладым людзям будзе карысна пацікавіцца гэтай інфармацыяй.
У апублікаваным праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі замацаваны многія пазіцыі, важныя для грамадства, у тым ліку нададзена вялікая ўвага развіццю моладзі, падтрымцы падрастаючага пакалення. Так, з’явіўся артыкул 32(1(sad) “Дзяржава садзейнічае духоўнаму, маральнаму, інтэлектуальнаму і фізічнаму развіццю моладзі, стварае неабходныя ўмовы для яе свабоднага і эфектыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці, рэалізацыі патэнцыялу моладзі ў інтарэсах усяго грамадства”. На мой погляд, гэтае новаўвядзенне будзе садзейнічаць эфектыўнаму ўзаемадзеянню моладзі і дзяржавы, што створыць спрыяльныя ўмовы для падтрымкі маладзёжных аб’яднанняў, праектаў і ініцыятыў.
ТЕГИ: #конституция #обсуждение #мнение #проект