Знаёмцеся: новыя жыхары Кіраўшчыны!
Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у апошні месяц мінулага года ў раёне нарадзілася 10 малышоў. Хлопчыкі сталі абсалютнымі лідарамі месяца: 6 маленькіх прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва супраць 4 дзяўчынак.
Упершыню сталі матулямі Крысціна Рышкевіч і Аляксандра Пархамовіч з Кіраўска, у іх – сыночкі. Дачушкі – першынцы нарадзіліся ў Ульяны Манько з Мышкавіч і Расіты Шэлегавай з Добасны.
Іна Баравік з Барсукоў стала матуляй у другі раз, у яе нарадзіўся сынок.
Ірына Андрыеўская са Стаек, Таццяна Рудзько з Кіраўска сталі мнагадзетнымі маці: у першай – сынок, у другой – дачушка. Кіраўчанка Вольга Шаўцова і Іна Шчэрбіч з Мышкавіч сталі матулямі ў чацвёрты раз, у іх – сыночкі. Анастасія Русанава з Кіраўска нарадзіла чацвёртае дзіця – дачушку.
У лістападзе віншаванні ў сувязі з нараджэннем сыночка, які стаў для яе шостым дзіцяці, прымала кіраўчанка Вольга Каранкевіч.
Віншуем усіх матуль са значнай падзеяй у жыцці і жадаем ім і іх малышам здароўя, сямейнай цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!
Фота носіць ілюстацыйны характар