Пра вайну, пра памяць, пра лёс… Да 120-годдзя з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Р.А.Худалеева

Пра вайну, пра памяць, пра лёс… Да 120-годдзя з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Р.А.Худалеева

Патрыятызм можна лічыць злучаючай ніткай розных пакаленняў. Мы разумеем, што для выхавання дастойнага грамадзяніна і патрыёта неабходна фарміраваць у чытачоў пачуццё адданасці роднай зямлі, гонару за гісторыю сваёй краіны. У першую чаргу, на прыкладах нашых славутых землякоў.
У іх ліку – Рыгор Аляксандравіч Худалееў. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ён быў камандуючым артылерыяй 306-й стралковай дывізіі 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту ў званні палкоўніка. Асабліва вызначыўся ў Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі пад кодавай назвай “Баграціён”. За ўмелае камандванне артылерыяй стралковай дывізіі, асабістую мужнасць і адвагу Указам Прызідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года палкоўніку Рыгору Аляксандравічу Худалееву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”.
Нарадзіўся Рыгор Худалееў 9 лютага 1902 года ў вёсцы Ізабеліна, зараз – Кіраўскага раёна – у сялянскай сям’і. Скончыў 10 класаў. У 1914-1924 гадах працаваў у сельскай гаспадарцы і ў Лешчанскім сельскім Савеце.
На службу ў Чырвоную Армію быў прызваны ў 1924 годзе. Членам ВКП(б) стаў у 1926 годзе.
У 1930 годзе скончыў у горадзе Мінску Аб’яднаную беларускую ваенную школу імя ЦВК Беларускай ССР. Быў удзельнікам паходу савецкіх войскаў пры вызваленні Заходняй Беларусі ў 1939 годзе.
З чэрвеня 1941 года, з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, у якасці начальніка штаба артылерыйскага палка змагаўся з гітлераўскімі акупантамі ў абарончых баях у Беларусі ў раёне Нясвіжа, Слуцка, Крычава, Клімавічаў, на рэках Бярэзіна і Друць. Біўся з ворагам падчас Маскоўскай бітвы, потым – пры вызваленні Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы.
Палкоўнік Худалееў у чэрвені 1944 года ўмела арганізоўваў баявыя дзеянні даручанай яму артылерыі дывізіі пры прарыве абарончай паласы ворага ў раёне пасёлка гарадскога тыпу Шуміліна Віцебскай вобласці.
24 чэрвеня 1944 года воіны-артылерысты 306-й стралковай дывізіі пад камандваннем Худалеева паспяхова фарсіравалі раку Заходняя Дзвіна ў раёне вёскі Шарыпіна Бешанковіцкага раёна, удзельнічалі ў вызваленні пасёлка гарадскога тыпу Бешанковічы, гарадоў Лепель і Докшыцы.
Пасля вайны Г.А.Худалееў працягваў службу ў арміі. У 1947 годзе ён скончыў Вышэйшыя артылерыйскія курсы.
Яго шлях быў адзначаны двума ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.
У 1955 годзе палкоўнік Худалееў выйшаў у адстаўку. Жыў у сталіцы Беларусі горадзе-героі Мінску. Памёр 4 чэрвеня 1964 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР ад 24 чэрвеня 1965 го­­да
Паўлавіцкай школе было прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Р.А. Худалеева.
У бібліятэках раёна наладжваюцца мерапрыемствы з нагоды 120-й гадавіны з дня нараджэння Р.А.Худалеева: гадзіна гісторыі “Герой Савецкага Саюза” ў Паўлавіцкай сельскай бібліятэцы, патрыятычны вечар “Вайной пачынаецца памяць…” у Скачкоўскай сельскай бібліятэцы-клубе, прэзентацыя-прапанова “Я памятаю, я ганаруся!” у Гарадзецкай сельскай бібліятэцы-клубе і інш.
Больш падрабязна пра лёс славутага земляка можна даведацца праз краязнаўчыя дакументы ўстаноў сеткі бібліятэк Кіраўскага раёна.
Наталля ХЛАПКОВА, супрацоўнік цэнтральнай бібліятэкі.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Единый день информирования

Единый день информирования

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Кировчане в тройке победителей

17 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Общество

Нововведения: семейный капитал

17 апреля 2024
Общество

Выездной прием граждан

17 апреля 2024
Благоустройство

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

17 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

Главная ценность – жизнь и здоровье человека

5 апреля 2024
Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
Общество

На IX (внеочередном) Съезде Федерации профсоюзов Беларуси избрали 80 делегатов ВНС

5 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Актуально

4 апреля 2024 года в Беларуси состоялись выборы членов Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва

5 апреля 2024
Духовность

6 апреля – поминальная Родительская суббота

5 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024