“З любоўю да роднай мовы”

21 лютага адзначаўся Дзень роднай мовы. Гэта не толькі свята мовы, але і роднай культуры. Вельмі хацелася, каб хаця б у гэты дзень, кожны беларус загаварыў на сваёй мове, адчуў яе прыгажосць і мілагучнасць. З гэтай нагоды кожны год у навучальнай установе Мышкавіцкай сярэдняй школе наладжваюцца розныя мерапрыемствы: вучні старэйшых класаў пішуць дыктоўку на беларускай мове, настаўнікі-моваведы падбіраюць адпаведныя тэксты на гістарычную тэму, пра выдатных асветнікаў або тэксты пра вусную народную творчасць. Малодшыя вучні удзельнічаюць у конкурсных праграмах. Ва ўстанове наладжваюць выставу да Дня роднай мовы, удзельнікі рэспубліканскага конкурсу” Буслік” узнагароджваюцца прызамі за удзел у конкурсе. 

Вучні пятых класаў пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы Баршчовай Н.У. прынялі ўдзел у культуралагічнай віктарыне “Вандроўка па родным краі” на знаўца старонак гісторыі беларускага народа. У віктарыне ўдзельнічалі дзве каманды, якія выправіліся ў незвычайнае віртуальнае падарожжа па Беларусі, не выходзячы з класа. Усе прысутныя змаглі павандраваць па старонках гісторыі мовы Беларусі, а заадно паказаць, наколькі добра ведаюць родную мову і культуру. Вучні атрымалі такое заданне, як “Закончы прыказку”, тым самым дакрануліся да залацінак вуснай народнай творчасці. Неабходна было адказаць на пытанні “Хто ёсць хто”. Пры выкананні задання “Пакажы свае веды”  вучні паказалі свае веда пра беларускіх паэтаў, пісьменнікаў. Адначасова пазнаёміліся з музычнымі творамі, якія суправаджалі іх у час падарожжа. Не засталіся без увагі і балельшчыкі. Для іх наладжваліся конкурсы на лепшых знаўцаў беларускай мовы. Самым цікавым быў апошні конкурс “Чорная скрыня”. Удзельнікі павінны былі разгадаць пры дапамозе загадак, што знаходзіцца ў скрыні. Акрамя гэтага, дзеці ўвачавідкі ўбачылі рэчы, якімі больш ужо не карыстаюцца, пачулі іх назву. Мерапрыемства выклікала вялікую цікавасць у дзяцей, бо ўяўнае падарожжа прынесла ім шмат новых ведаў. Пераможцаў чакалі ўзнагароды.

Баршчова Наталля, настаўнік беларускай мовы ДУА “Мышкавіцкая сярэдняя школа”.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024