Знаёмцеся: новыя жыхары Кіраўшчыны!

Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у першы месяц бягучага года ў раёне нарадзілася 11 малышоў. Студзень стаў трыўмфальным для дзяўчынак: маленькіх прыгажунь нарадзілася дзесяць, а вось моцная палова Кіраўшчыны папоўнілася толькі адным хлопчыкам.
Упершыню сталі матулямі кіраўчанкі Вікторыя Пінчук, Ульяна Каранкевіч, Анастасія Лянкевіч з Мышкавіч, у іх – дачушкі.
Кацярына Белаглазава з Кіраўска стала матуляй у другі раз, у яе нарадзіўся сынок. Па другім дзіцяці – дачушцы – нарадзілі кіраўчанкі Кацярына Глушакова, Кацярына Рымарава і Вікторыя Валошына.
Інна Скрыпунова з Добасны, Кацярына Ждановіч і Вольга Бабіч з Кіраўска, Кацярына Гольмак з Дабрыцы сталі мнагадзетнымі маці, у іх – дачушкі.
Навагоднім падарункам для Вольгі Шаўцовай з Кіраўска стала нараджэнне сыночка 31 снежня 2021 года.
Віншуем усіх матуль са значнай падзеяй у жыцці і жадаем ім і іх малышам здароўя, сямейнай цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.