На Кіраўшчыне падчас веснавых школьных канікулаў у школах працуюць 11 лагераў дзённага знаходжання
У раёне падчас веснавых школьных канікулаў на базе ўстаноў адукацыі дзейнічае 11 лагераў з дзённым знаходжаннем. У іх адпачываюць ад школьных заняткаў і назапашваюцца сіл і энергіі перад пачаткам чацвёртай навучальнай чвэрці 200 хлопчыкаў і дзяўчынак.
Падчас адпачынку ў лагерах дзеці забяспечваюцца разнастайным вітамінізаваным харчаваннем, займаюцца фізічнай культурай і ўдзельнічаюць у рухомых гульнях, спартыўных спаборніцтвах.
Педагогі наладжваюць разнастайную цікавую праграму для вольнага часу, выхаваўчыя, развіваючыя, інтэлектуальна-забаўляльныя мерапрыемствы, экскурсіі і сустрэчы.