Поле суседскае – не чужое. Рассветаўцы дапамагаюць КСУП “Ніва-Барсукі” пасеяць сталовыя буракі

Поле суседскае – не чужое. Рассветаўцы дапамагаюць КСУП “Ніва-Барсукі” пасеяць сталовыя буракі

Добры сусед – сапраўдная ўдача ў жыцці. Шанцуе таму, хто можа разлічваць на дапамогу блізкага сябра. Менавіта такія адносіны існуюць паміж працоўнымі калектывамі КСУП “Ніва-Барсукі” і ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Не аднойчы дапамагалі адзін аднаму ў аграрнай галіне, бо разам робяць агульную справу – забяспечваюць харчовую незалежнасць краіны.

Вось і ў гэтыя майскія дні рассветаўцы падставілі плячо суседзям. Учора аб гэтым расказаў карэспандэнту галоўны аграном Сяргей Сіўчыкаў. Сёлета, як вядома, асобным гаспадаркам раёна даведзены план па сяўбе не толькі цукровых буракоў, якія, дарэчы, ніваўцы пасеялі на 185 га, а і сталовых, пад якія адводзіцца на палях сельгасарганізацыі 15 га. У “Рассвеце” іх вырошчваюць штогод, маецца тут неабходная тэхніка, асвоены тэхналогіі. Засеяўшы ўласныя палеткі, двое вопытных механізатараў перабраліся на ніваўскія: Віктар Зайцаў наразае роўненькія, нібы струны, барозны, а на сяўбе з агрэгатам “Monosem” заняты Іван Салановіч.

Пасля працяглага перапынку узяліся ў “Ніва-Барсукі” за вырошчванне бульбы. “Другі хлеб” займае таксама 15 га. Закупілі якасны насенны матэрыял гатункаў “брыз” і “гала” ў фермерскай гаспадарцы на Шклоўшыне. Садзілі ўжо ўласнымі сіламі: работа была даручана Андрэю Свірко, а дастаўлялі да саджалкі клубні Яўген Бандарэнка і Дзмітрый Мендзелеў. Паколькі бульбай вырашана займацца пастаянна, у бліжэйшых планах – набыццё іншай спецыяльнай тэхнікі – культыватара для міжрадовай апрацоўкі, бульбаўборачнага камбайна. Ёсць клопат у кіраўніцтва падумаць і пра рынкі збыту клубняў, і пра іх захоўванне. З гэтай мэтай плануецца пераабсталяваць адзін са складоў на збожжатаку ў Барсуках.

Актыўна вядуцца палявыя работы на некалькіх абшарах, дзе сеюць кукурузу. 190 га яе будзе абмалочана на зерне, з 820 га будзе нарыхтоўвацца зялёны сакавіты корм для грамадскага пагалоўя. Глебу пад сяўбу хутка рыхтуе Юрый Сямёнаў з дапамогай культыватара, шырыня захопу якога ажно 18 метраў. Каб паскорыць працэс, “царыцу палёў” сеюць адразу трыма адзінкамі тэхнікі з пасяўнымі агрэгатамі, кіруюць імі Сяргей Гушчын, Уладзімір Лебедзеў і Аляксандр Рымараў (на здымку). Апошні з іх, адзначыў у размове галоўны тэхнолаг палёў, хоць і намнога маладзейшы за сваіх больш вопытных калег па цэху, вельмі старанна працуе. Сёлета яму быў выдзелены набыты новы трактар “Беларус-1221”, якім ён умела кіруе.

Тым часам рыхтуюцца ў гаспадарцы да важнай наступнай палявой кампаніі – корманарыхтоўкі. Тэхніка ўжо знаходзіцца на лінейцы гатоўнасці: 2 камбайны КВК, 1 КЗР і 3 прычапныя касілкі. Падрыхтавалі яе і адпаведна будуць непасрэдна прымал удзел у нарыхтоўцы зялёнай масы механізатары Аляксандр Еўдакімаў, Алег Стальмакоў, Яўген Манько, Мікалай Таранаў, Сяргей Ярыгін, Генадзь Макаронак. Першымі падыходзяць і наліваюцца зялёнаўкоснае жыта і свірэпіца. Прыступіць да касьбы плануецца прыкладна праз тыдзень.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024