Знаёмцеся: новыя жыхары Кіраўшчыны!
Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у красавіку бягучага года ў раёне нарадзілася 11 малышоў. Моцная палова Кіраўшчыны папоўнілася сямёра хлопчыкамі, а дзяўчынак з’явілася чатыры.
Адразу двайное шчасце завітала ў сям’ю кіраўчанкі Вікторыі Дрозд: у яе нарадзілася двойня – дачушкі.
Кіраўчанка Аксана Кажанава ўпершыню стала матуляй, у яе – дачушка.
Вераніка Смайлава, Таццяна Баркоўская, Марына Котава і Алена Шостак з Кіраўска, Юлія Рослік з Капусціна сталі матулямі ў другі раз, у іх нарадзіліся сыночкі.
Ірына Падаляк і Вераніка Ждановіч з Кіраўска сталі мнагадзетнымі маці дзякуючы дачушкам, Вікторыя Ермалаева з Барсукоў і Вольга Акуленка з Кіраўска – сыночкам.
Віншуем усіх матуль са значнай падзеяй у жыцці і жадаем ім і іх малышам здароўя, сямейнай цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!