Знаёмцеся: новыя жыхары Кіраўшчыны!

Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у маі і чэрвені бягучага года ў раёне нарадзілася 13 малышоў. Лідарства зноў на баку дзяўчынак: маленькіх прыгажунь з’явілася на свет 8, моцная палова Кіраўшчыны папоўнілася 5 хлопчыкамі.
У маі сімвал нованароджаных – бусляня – завітаў у 7 сем’яў кіраўчан.
Упершыню сталі матулямі Алена Мухіна з Кіраўска і Дар’я Кокцікава з Жыліч, у іх – сыночкі.
Матуляй дачушкі-першынца стала Крысціна Новік з Мышкавіч.
Кацярына Акуліч і Алена Шчэрбіч з Кіраўска сталі матулямі ў другі раз, у іх нарадзіліся дачушкі.
Наталля Тарабуева з Барчыц стала мнагадзетнай дзякуючы нарадзіўшайся дачушцы. Таццяна Чарнышэвіч з Мышкавіч стала матуляй у чацвёрты раз у яе – сынок.
У чэрвені малышы з’явіліся ў 6 сем’ях раёна.
Кіраўчанка Надзея Распечанка ўпершыню стала матуляй, у яе – дачушка.
У другі раз сталі матулямі Вольга Маслава і Аляксандра Бяляўская з Кіраўска, у іх нарадзіліся дачушкі, у кіраўчанкі Наталлі Бяляўскай – сынок. Людміла Кушаварава з Кіраўска і Святлана Пятрэнка са Стаек сталі мнагадзетнымі маці: у першай – сынок, у другой – дачушка.
Віншуем усіх матуль са значнай падзеяй у жыцці і жадаем ім і іх малышам здароўя, сямейнай цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.