Знаёмцеся, новыя жыхары Кіраўшчыны!
Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у ліпені бягучага года ў раёне нарадзілася 12 малышоў. Лідарства зноў на баку хлопчыкаў: моцная палова Кіраўшчыны папоўнілася 9 дзеткамі, а маленькіх прыгажунь з’явілася на свет 3.
Упершыню стала матуляй Галіна Аляксеева з Паўлавіч, у яе – дачушка.
Матулямі сыночкаў-першынцаў сталі Аліна Глушакова з Баравіцы і Дар’я Цяляк з Кіраўска.
Аліна Бяляўская з Асаўніка, Валянціна Махлаева з Мышкавіч, Маргарыта Гукава з Паўлавіч, Вікторыя Храмовіч з П.Слабады, Марыя Ціханава з Кіраўска сталі матулямі ў другі раз, у іх нарадзіліся сыночкі.
Другое дзіця, дачушку, нарадзіла Юлія Радзько з П.Слабады.
Ганна Бліндзерава з Пясцова і Вольга Галачова з Кіраўска сталі мнагадзетнымі маці дзякуючы нарадзіўшымся сыночкам, Алена Леснікоўская з Кіраўска – дачушцы.
Віншуем усіх матуль са значнай падзеяй у жыцці і жадаем ім і іх малышам здароўя, сямейнай цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!