11 верасня – Міжнародны дзень памяці ахвяр фашызму

11 верасня – Міжнародны дзень памяці ахвяр фашызму

Міжнародны дзень памяці ахвяр фашызму ўстаноўлены ў 1962 годзе. Адзначаецца ён у другую нядзелю верасня, таму што на першы месяц восені прыпадаюць дзве звязаныя з Другой сусветнай вайной даты – дзень яе пачатку і дзень поўнага завяршэння.

Мы аддаем даніну памяці людзям, якія загінулі ад рук фашыстаў і іх пасобнікаў: воінам, аддаўшым жыцці, абараняючы Радзіму, мірным жыхарам, знішчаным ворагам, памерлым у гета і канцлагерах ад голаду і здзекаў…

Ніколі не будуць дараваны жорсткасць, бесчалавечнасць, бясчынствы нацыстаў на нашай зямлі. Генацыд не мае тэрміну даўніны!

У гісторыю Кіраўскага раёна як адна з самых трагічных назаўсёды ўвайшла дата 15 чэрвеня 1942 года, калі ў вёсцы Боркі фашысцкімі карнікамі былі знішчаны больш 2-х тысяч мірных жыхароў. Сёлета споўнілася 80 год з таго страшнага дня. Аб ім нагадвае мемарыяльны комплекс “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці”, узведзены на свяшчэннай шматпакутнай боркаўскай зямлі, які стаў сімвалам зверстваў ворага на тэрыторыі Беларусі і, разам з тым, месцам, сцвярджаючым каштоўнасць чалавечага жыцця.

Увогуле акупанты і паліцаі спалілі больш 9 тысяч беларускіх вёсак, 628 з якіх раздзялілі лёс Борак.

У апошнія гады гістарычная памяць беларусаў падвяргаецца усемагчымым фальсіфікацыям. Апаненты ў краіне і за мяжой прадпрымаюць спробы  сказіць  даўно пацверджаныя факты  пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, перапісаць яе вынікі і ўклад савецкага народа ў Вялікую Перамогу.

Да месца будзе прывесці словы Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, адрасаваныя ўсім тым, хто свядома імкнецца адрадзіць сімвалы нацызму: “Ідзі і глядзі!”. Ідзі ў Хатынь, Боркі, Алу, Дальву, Усакіна, Шунеўку, Азарычы, да мемарыялаў “Трасцянец”, “Яма”, “Чырвоны Бераг”. Глядзець на гэтыя помнікі і мемарыялы, падкрэсліў Прэзідэнт, трэба вачамі дзіцяці, якое выжыла пад целам забітай маці; вачамі дзяцей, кінутых паміраць у калодзеж; вачамі застрэленай цяжарнай жанчыны, так і не спазнаўшай шчасця мацярынства; вачамі бацькі, які дастаў з попелу мёртвага сына; вачамі павешаных бездапаможных старых…

Сёлета, у Год гістарычнай памяці, у мэтах захавання сацыяльнай і гістарычнай справядлівасці, ухілення белых плямаў у гісторыі нашай краіны, умацавання канстытуцыйнага ладу і нацыянальнай бяспекі Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь працягваецца расследаванне ўзбуджанай летась  крымінальнай справы па факту ўчынення нацысцкімі злачынцамі, іх пасобнікамі, нацыяналістычнымі фарміраваннямі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд на тэрыторыі БССР і іншых дзяржаў генацыду беларускага народа. І расследаванне дае важкія вынікі.

Каб трагедыі, падобныя Боркаўскай, ніколі не паўтарыліся, мы ўсе разам павінны шанаваць памяць аб людзях, чые жыцці спыніла вайна, цаніць і берагчы мір, быць вернымі патрыятычным традыцыям сваёй Айчыны.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024