Іх стараннямі шумяць маладыя лясы…

Іх стараннямі шумяць маладыя лясы…

Адно з самых вялікіх багаццяў беларусаў – гэта лясы. Ідуць гады, мяняюцца пакаленні, а праца работнікаў лесу не знікае бясследна: штодня яны з асаблівым клопатам захоўваюць і прымнажаюць зялёныя скарбы Беларусі.

Значны ўклад у агульную справу па захаванні лясоў уносіць калектыў Гарадзецкага лясніцтва, якое ўваходзіць у структуру ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”.
Расказаць пра будні, дасягненні і перспектывы развіцця калектыву мы папрасілі памочніка ляснічага Андрэя ФІЛЬЧАНКУ:
– Сярод асноўных нашых задач – ахова і пасадка лесу, рэалізацыя драўніны, барацьба з бракан’ерствам, лесакарыстанне, ахова насаджэнняў ад хвароб і шкоднікаў. Асноўны ўпор робім на пасадку маладняку. Штогод лясныя ўгоддзі, што знаходзяцца на нашым абслугоўванні, а ўсяго іх каля 14 тыс. га, павялічваюцца ў сярэднім на 50 га. Пры пасадках маладых дрэўцаў перавагу аддаем сасне, бярозе, елцы і дубу. Пасадкі вядзем на месцах вырубак, а таксама выкарыстоўваем для зялёных насаджэнняў перададзеныя нам землі, на якіх нельга зай­мацца вырошчваннем сельгаскультур. Такім чынам, палі не дзічэюць, не пакрываюцца хмызняком, а праз некаторы час радуюць вока роўнымі радамі маладых дрэўцаў.
Пасадачны матэрыял да нас паступае з Брожскага гадавальніка. Селёта кіраўскія лясныя масівы папоўніліся дзясяткамі гектараў хвойных і лісцевых парод дрэў, якія дзякуючы высокай якасці насеннага матэрыялу добра прыжыліся, шпарка ідуць у рост.
У апошнія гады рабоце па аднаўленні лясоў надаецца асаблівая ўвага. Справа ў тым, што на працягу некалькіх год, у тым ліку і на тэрыторыі Кіраўскага раёна, адзначалася значная пашкоджанасць вялікіх плошчаў дрэў караедам і іншымі відамі небяспечных насякомых. Давялося праводзіць санітарныя рубкі, каб далей не дапусціць страты лясных масіваў. Гэтыя меры далі свой плён: хваробу ўдалося лакалізаваць, а зараз робім упор на аднаўленне лясных зон.
Варта адзначыць, што ўсе планавыя паказчыкі па пасадцы маладняку мы выконваем, пастаянна працуем на доглядных работах, дзесьці механізавана, дзесьці ўручную. Так, з дапамогай трактара пасадкі можна апрацоўваць да 3-х гадоў, а далей – уручную. Хвойныя расліны даглядаем да 7-гадовага ўзросту, цвёрдалісцяныя – да 10 год.
Ёсць у нас і прыродны фактар гібелі маладых дрэўцаў – гэта ласі, якія з асаблівым задавальненнем паядаюць мяккія расліны. І калі з гэтым не весці барацьбу, то яны здольныя нанесці значныя страты. У мэтах захавання маладняку дрэў праводзім іх хімічную апрацоўку, якая робіць для ласей хвою нясмачнай. Калі нават і гэта не дапамагае, агароджваем тэрыторыю пасадак плотам. Робім усё, каб зберагчы лясы.
Шмат часу ўвосень праводзім на нашай сасновай плантацыі, якая займае плошчу ў 10 га. Тут збіраем элітны пасадачны матэрыял – шышкі, якія пасля апрацоўкі ідуць на пасадку і вырошчванне хвойных раслін.
Немалаважную ўвагу надаем і супрацьпажарным мерам. Побач з будынкам нашага лясніцтва ўстаноўлена вышка з камерай, з дапамогай якой лесавод вядзе пастаянны кантроль за ўсёй тэрыторыяй ляснога масіва, які мы абслугоўваем. Дзякуючы гэтаму, нават у пажаранебяспечны перыяд, калі дзяжурылі кругласутачна, мы не дапусцілі нівод­нага загарання лесу. У мэтах недапушчэння забруджвання лясоў смеццем устанаўліваем фоталавушкі. Віноўнікаў прыцягваем да адміністрацыйнай адказнасці.
Асноўныя аб’ёмы работ у лесе ў нас кладуцца на плечы леснікоў, якіх працуе 8 чалавек. У кожнага з іх – вялізны ўчастак абслугоўвання. Усе нашы спецыялісты – людзі адказныя і старанныя. Шмат год у галіне леснікі Аляксандр Пірожнік, Мікалай Гарох, Міхаіл Караткевіч. Дастойная прыходзіць і моладзь, якая з адказнасцю вучыцца новаму.
Узначальвае наш калектыў Іван Паўлоўскі, які прысвяціў рабоце ў лясной гаспадарцы больш за 30 год. Ён здолеў аб’яднаць вакол сябе людзей, якія разумеюць усю важнасць і неабходнасць пастаўленых перад работнікамі лясніцтва задач, для якіх лес – гэта само жыццё.
На здымку: майстар лесу Яўген Паддубскі, лесавод Алена Юркавец, майстар лесу Міхаіл Перцаў, памочнік ляснічага Андрэй Фільчанка, вадзіцель Сяргей Юхнавец.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024