Вернасць прафесіі

Вернасць прафесіі

Пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта ў мінулую пятніцу пачалося з урачыстага моманту – ушанавання галоўнага рэдактара ўстановы «Рэдакцыя раённай газеты «Кіравец» Наталлі Хадаковай у сувязі з выхадам на заслужаны адпачынак.
З гэтай нагоды ў Кіраўск прыбылі галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Вольга Целяпнёва, дырэктар УВКП «Магілёўская абласная ўзбуйненая друкарня імя Спірыдона Собаля»Дзмітрый Алямасаў, намеснік галоўнага рэдактара КВУП «Інфармацыйнае агенцтва «Могилевские ведомости» Аляксандр Булай.
Старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава адзначыла, што Наталля Хадакова з ліпеня 2002 года кіравала калектывам рэдакцыі, а ўвогуле працавала тут больш за 39 год, прыбыўшы пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага універсітэта. На чале з Наталляй Аркадзьеўнай было зроблена шмат па павышэнні ідэйна-змястоўнага ўзроўню «Кіраўца», яго дызайна, развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, Інтэрнэт-рэсурса. Газета і яе супрацоўнікі займалі дастойныя месцы ў абласным спаборніцтве сярод рэдакцый дзяржаўных СМІ, конкурсах рознага ўзроўню.
Н.А.Хадаковай уласцівы высокія прафесійныя і чалавечыя якасці. Яна карыстаецца аўтарытэтам і павагай жыхароў раёна.
Як выдатны спецыяліст, неаднара­зова была ўзнагароджана Ганаровымі граматамі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага аблвыканкама, Кіраўскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў. Удастоена нагруднага знака «Заслужаны журналіст» Беларускага союза журналістаў, членам якога шмат год з’яўляецца.
Галіна Слабоднікава ўручыла Наталлі Хадаковай Падзячнае пісьмо райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, прафесійнае майстэрства, вялікі ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, актыўную грамадска-палітычную дзейнасць, а таксама Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў – за вялікі асабісты ўклад у сацыяльнае развіццё раёна.
Слова было прадастаўлена гасцям. Вольга Целяпнёва адзначыла, што яна з гонарам выконвае місію перадаць Н.А.Хадаковай Ганаровыя граматы Міністэрства Рэспублікі Беларусь і галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама. Яе заслугі ў журналісцкай працы, якой прысвяціла шмат год – відавочныя.
Удзячнасць за шматгадовае плённае супрацоўніцтва выказаў Дзмітрый Алямасаў, дырэктар УВКП «Магілёўская абласная ўзбуйненая друкарня імя Спірыдона Собаля», дзе друкуюцца выданні Прыдняпроўскага краю.
Ганаровую грамату Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў, як знак заслуг у вобласці журналістыкі, уручыў намеснік галоўнага рэдактара КВУП «Інфармацыйнае агенцтва «Могилевские ведомости» Аляксандр Булай, а таксама сувенір ад калег па рабоце за вернасць журналісцкаму братэрству.
Ад імя кіраўнікоў упраўленняў, аддзелаў, устаноў сацыяльнай сферы і сябе асабіста ўдзячнасць за сумесную ўзаемакарысную працу Наталлі Хадаковай выказала намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская. Яна пажадала ёй і далей працягваць творчасць – безумоўна, яшчэ хапае тэм і ёсць, што сказаць людзям…
Наталля Хадакова шчыра падзякавала за прызнанне яе заслуг, узнагароды і пажадала далейшага паспяховага шляху раённай газеце, дынамічнага развіцця і працвітання Кіраўшчыне.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Единый день информирования

Единый день информирования

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Кировчане в тройке победителей

17 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Общество

Нововведения: семейный капитал

17 апреля 2024
Общество

Выездной прием граждан

17 апреля 2024
Благоустройство

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

17 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024