Восеньскія клопаты кіраўскіх аграрыяў

Восеньскія клопаты кіраўскіх аграрыяў

Здаецца, яшчэ нядаўна на палях сельгасарганізацый было горача ад тэмпаў правядзення ўборачнай кампаніі, а ўжо набралі абароты новыя віды работ – сяўба азімых культур, уборка кукурузы на сілас. Аб тым, як гэтыя працэсы наладжаны ў КСУП “Ніва-Барсукі”, мы даведаліся, пабываўшы ў мінулую сераду на палетках гаспадаркі.

Першае, што яшчэ здалёк кінулася ў вочы, праязджаючы па ніваўскіх палях, – гэта вялізныя слупы пылу, якія пакідала за сабой працуючая тэхніка. Адсутнасць на працягу некалькіх тыдняў дажджоў і вятры зрабілі сваю адмоўную справу – зямля, высушаная пад сонечнымі промнямі, стала падобная на попел. У такіх умовах сяўбу азімых збожжавых весці няпроста, але задачы пастаўлены – і яны выконваюцца.

Раман Канановіч і Алег Стальмакоў
Дзмітрый Мендзелеў

Пракаменціраваць ход правядзення ўборкі кукурузы, сяўбы азімых збожжавых і іншых палявых работ мы папрасілі галоўнага агранома гаспадаркі Сяргея Сіўчыкава:
– Калі ўвогуле ахарактарызаваць прайшоўшы перыяд сельскагаспадарчага года, то для нашай гаспадаркі ён складаецца даволі няблага. Сёлета засекі напоўнены багатым ура­джаем збожжавых, валавы намалот якіх склаў 10243 т, што на 2 тыс. т больш мінулагодняга паказчыка. Небывалую дагэтуль на нашых землях ураджай­насць паказаў рапс. Маслічныя расліны далі на круг па 40,7 ц, а агульны намалот – каля 1500 т. Сёлета пасяўныя плошчы пад гэтую рэнтабельную культуру павялічылі да 550 га. Галоўнае, на што зрабілі стаўку пры сяўбе рапсу, – строгае захаванне тэхналогіі, інакш разлічваць на высокую ўраджайнасць нельга.
Паралельна на 100 га пасеялі свірэпіцу. Варта адзначыць, што вырошчваннем гэтай расліны займаемся даўно і вельмі ёй задаволены. Культура непатрабавальная да глебы і пагодных умоў, паспявае раней за ўсе травяністыя, таму ўборку вядзем, калі тэхніка яшчэ не задзейнічана на жніве, да таго ж свірэпіца – практычна першы зялёны корм для грамадскага статка пасля зімоўкі. Выкарыстоўваецца яна і на закладку ў траншэі, прычым, яе можна даваць на корм жывёле дзесьці праз 21 дзень.
Сярод галоўных задач на да­дзены момант – своечасовая і якасная сяўба азімых збожжавых, якую неабходна завяршыць да 1 кастрычніка. Крыху стрымлівае тэмп работ перасушаная глеба. Трактарысты, праехаўшы круг па полі, вымушаны прыпыняць тэхніку, каб крыху асела воблака пылу, з-за якога не бачна, куды ехаць і дзе ўжо зерне пасеяна.
Зараз актыўна вядзем сяўбу азімай пшаніцы, якая зойме плошчу ў 800 га. Для актывізацыі работ адна з сеялак, выкарыстоўваемая з энерганасычаным трактарам, працуе ў дзве змены. Да таго ж, вырашылі ўкараніць у працэс палявых работ сучасныя тэхналогіі: набылі так званы “аўтапілот”, з дапамогай якога трактарыст уводзіць каардынаты поля, і камп’ютар вядзе трактар па строга зададзеных каардынатах, кантралюе пра­цэс сяўбы. Агрэгат гэты зручна выкарыстоўваць на роўных і вялікіх палях.

Генадзь Макаронак

Вядуць сяўбу азімых збожжавых культур адны з самых вопытных і адказных механізатараў – Генадзь Макаронак і Уладзімір Лебедзеў. Гэтая работа для іх – справа звыклая, і ведаюць яны яе на выдатна. Кіруюць складанай тэхнікай з лёгкасцю, даглядаюць яе, не дапускаючы значных паломак. Пасяўныя работы механізатары выконваюць хутка і якасна. У пары з Генадзем Макаронкам на падвозцы і загрузцы насення працуе Аляксандр Петранкоў, з Уладзімірам Лебедзевым – Уладзімір Ермалаеў.
Работы ў сейбітаў яшчэ шмат – літаральна на днях пасеем азімы ячмень на 200 га, затым – чарга трыцікале, пад якое адведзена больш за 600 га, а завяршым пасяўную кампанію жытам.
Асаблівая ўвага – падрыхтоўцы глебы. Менавіта ад якасці праведзенага дадзенага агратэхнічнага прыёму залежаць будучыя збожжавыя намалоты. На ўзворванні глебы заняты Юрый Сямёнаў і Аляксандр Якаўлеў, на баранаванні – Аляксей Сямёнаў. Уносіць угнаенні пад сяўбу азімых Міхаіл Рымараў. Кожны з іх з разуменнем і адказнасцю выконвае даручаную справу, усведамляючы, што ў тым ліку і ад іх залежыць хлебны каравай 2023 года.
У чарадзе першапачатковых восеньскіх работ – уборка кукурузы на зялёную масу. Сёлета “царыца палёў” займае плошчу ў 1000 га, з якіх 190 га плануем абмалаціць на зерне.
Працэс распланаваны такім чынам, каб ад месца ўборкі сельгаскультуры і да месца яе закладкі ў траншэю быў максімальна кароткі шлях. Гэта дазваляе скараціць час на перавозку зялёнай масы і, што немалаважна, закласці яму і закансерваваць яе за 2-3 дні, як таго патрабуе тэхналогія.
Закладку кукурузы вядзем пад пільнай увагай адказных спецыялістаў, якія кантралююць, каб ямы былі запоўнены якаснымі кармамі.
Для таго, каб кансервацыя сіласнай масы была з максімальным захоўваннем пажыўнасці корму, кукуруза павінна быць правільна здробнена, менавіта таму яе ўборку даверылі вопытным механізатарам Алегу Стальмакову і Аляксандру Еўдакімаву. З раніцы і да змяркання яны бесперапынна напаўняюць кузавы аўтамабіляў і прычэпы трактароў, задзейнічаных на адвозцы. Хуткая дастаўка зялёнай масы да месцаў скла­­дзіравання – зона адказнасці Рамана Канановіча, Дзмітрыя Мендзелева, Аляксандра Аляхно, Мікалая Белаглазава, Васіля Марозава, Валянціна Пінчука, Аляксандра Рымарава і Рыгора Шчаглова.

Алег Сакабіцкі

Немалаважную ролю, а дзесьці і галоўную ў атрыманні якасных кармоў адыгрывае якасць трамбоўкі масы. Хібы пры трамбоўцы здольныя загубіць працу многіх механізатараў: пачынаючы ад тых, хто ўзворваў і рыхтаваў глебу, вёў сяўбу “царыцы палёў”, і завяршаючы тымі, хто зараз займаецца яе ўборкай і перавозкай. Таму на трамбоўцы – адзін з самых адказных працаўнікоў – Алег Сакабіцкі. Першыя 1900 тон карыснага корму для БРЖ ужо паспяваюць
у сіласнай траншэі. А ўсяго плануем мець не менш 22 тыс. т.
Ні на хвіліну не прыпыняюцца работы на прэсаванні саломы. На прэс-падборшчыках шчыруюць Сяргей Гушчын і Мікалай Сурын. Частка саломы адвозіцца да месцаў складзіравання каля жывёлагадоўчых аб’ектаў, астатняе сціртуецца на ўскрайку поля. На вызваленыя палеткі адразу выходзяць трактары з глебаапрацоўчымі агрэгатамі, пры неабходнасці ўносяцца ўгнаенні. Услед – пасяўныя агрэгаты.
Сёлета на палетках гаспадаркі паспявае ўраджай бульбы і сталовых буракоў. Культуры для нас новыя, але чакаем атрымаць важкі ўраджай. Для вырошчвання бульбы кіраўніцтва паклапацілася аб набыцці ўсёй неабходнай тэхнікі і агрэгатаў. Так, закупілі камбайн для копкі “другога хлеба”, саджалку, акучнік, невялікую сартыроўку для клубняў. У бліжэйшыя дні прыступім да ўборкі.
Сёлета мы значна абнавілі і ўзмацнілі наш машынны парк. Набылі 5 адзінак МТЗ-82, 1 энерганасычаны трактар, закупілі апрысквальнік для вадкіх хімікатаў, бочку для вывазкі КАС. Плануем набыць 2 культыватары, з дапамогай якіх вясною больш аператыўна правядзем такую важную агратэхнічную аперацыю, як закрыццё вільгаці.
Ёсць старанныя адносіны да даручанай справы ў механізатараў, ёсць і адпаведныя адносіны да працаўнікоў у кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства. Усе работнікі забяспечаны спецвопраткай, на палеткі дастаўляюцца гарачыя абеды. Заработная плата залежыць ад асабістага ўкладу працаўніка, таму, кожны разумее, што дастойная праца будзе дастойна аплачвацца.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Пьедесталы штурмуют тяжелоатлеты

7 апреля 2024