Якасны сілас – залог вялікага малака

Якасны сілас – залог вялікага малака

На палетках сельгасарганізацый раёна поўным ходам ідзе ўборка кукурузы на сілас. У мінулую пятніцу карэспандэнт раённай газеты пабываў у СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”, дзе паназіраў за працэсам уборкі і закладкі сакавітай кукурузнай масы.
Варта адзначыць, што “царыца палёў” на мясцовых палетках сёлета і сапраўды выглядае як каралеўская асоба: вышыня раслін дасягае 2,5-3 метраў, з-за чаго кормакамбайн амаль поўнасцю хаваецца ў зеляніне, а густая кукурузная сцяна дае ўраджайнасць пры ўборцы больш чым па 500 ц/га сіласнай масы. Гэта, на той момант быў самы высокі паказчык у раёне.

У чым жа сакрэт высокай ураджайнасці? Аб гэтам расказаў галоўны аграном СГФ “Чыгірынка” Юрый Смятана:
– Сёлетняе лета з дастатковай колькасцю дажджоў у першай палове было на карысць кукурузе. Станоўча паўплывала на яе рост выкарыстанне якаснага насення, мы пасеялі гатункі “фрызбі” і “неатрыну”, захаванне тэхналогіі пры сяўбе, унясенне поўнага комплексу ўгнаенняў і належны догляд за раслінамі.
Усяго ж на палетках сельгас­культура займае плошчу ў 785 га, з якіх на 535 га яна будзе ўбрана на зялёны корм і на 250 га – на зерне.
Уборку кукурузы на сілас пачалі, калі яна дасягнула малочна-васковай спеласці, менавіта з такой масы будзе корм з аптымальным утрыманнем сухога рэчыва, што ў канчатковым выніку паспрыяе надоям і прывагам БРЖ.
Уборка “царыцы палёў” ідзе ў раёне Нямкоў, паблізу з гэтым жа населеным пунктам размяшчаецца і вялізная сіласная траншэя.
Нарыхтоўка масы пакуль вядзецца з дапамогай аднаго КВК, на якім працуе Дзмітрый Конюхаў. Ёсць магчымасць задзейнічаць яшчэ адзін кормакамбайн, але пакуль ён на лінейцы гатоўнасці да старту. Справа ў тым, што тая колькасць тэхнікі, якую ёсць магчымасць выдзе­ліць на адвозку зялёнай масы, не прастойвае і з адным КВК. З-за высокай ураджайнасці кукурузы кузаў аўтамабіля, напрыклад, напаўняецца здрабнёнай зелянінай за 3 мінуты, а прычэп ПІМа – за 12-13. Спрыяе тэмпу работ і невялікая адлегласць ад кукурузнага поля да месца закладкі сіласу. Таму працэс ідзе без збояў, работы вядуцца ўвесь светлавы дзень.

Адказна працуюць механізатары і вадзіцелі на адвозцы. Кожны разумее, што прахалоджвацца няма часу. Толькі ад КВК ад’язджае аўтамабіль, за рулём якога Вячаслаў Рудэнка, а пад загрузку ўжо стаяць на трактарах с ПАМамі Сяргей Чорны ці Ігар Куксік. Калі не задзейнічаны на іншых работах, у працэс вывазкі масы ўключаюцца Артур Маслаў і Сяргей Іванчыкаў. На рахунку гэтага звяна на гэты дзень ужо больш за 5 тыс. т закладзенага сіласу.
Важны этап у ланцугу нарыхтоўкі кармоў з кукурузнай масы – яе якасная трамбоўка. Таму механізатары Аляксандр Смалоўскі (на здымку) і Віктар Каліноўскі з адказнасцю ставяцца да даручанай справы, разумеюць, што ў іх руках – праца ўсёй агранамічнай службы сельгасфіліяла з ранняй вясны і да восені.
Вырошчванне кукурузы – спра­ва працаёмістая, але без гэтых сакавітых кармоў на важкія надоі разлічваць не даводзіцца. Маючы вялікі статак БРЖ, мы проста абавязаны прыкласці ўсе намаганні і забяспечыць яго належнымі кармамі.
Нягледзячы на важнасць правядзення ўборкі кукурузы, не застаецца па-за нашай увагай сяўба азімых. На палетках ужо там-сям радуе маладой зелянінай азімы ячмень, які раскінуўся на 350 га, зараз вядуцца работы па сяўбе азімага жыта, на чарзе – азімы трыцікале, а на зялёны корм для БРЖ – сумесь жыта з вікай. На сяўбе задзейнічаны добрасумленныя і адказныя працаўнікі – Анатоль Кузьмін і Сяргей Фірагін. На іх рахунку штодзённа больш чым па 30 га свежазасеяных палеткаў. На падвозцы насення да сеялак заняты Уладзімір Апсіт. На ўнясенні мінеральных угнаенняў шчыруе вопытны механізатар Анатоль Свіркоў. На ўзворванні глебы задзейнічаны Мікалай Бабіцкі, штодня ён апрацоўвае па некалькі дзясяткаў гектараў, на падрыхтоўцы глебы – Аляксандр Апсіт.
Паралельна вядуцца работы па прэсаванні і вывазцы саломы, тут працуюць Аляксандр Манкевіч, Віталь Гурулёў, Мікалай Казакоў і Ігар Мельнікаў.
Усе работы па сяўбе зерневай групы праходзяць са строгім захаваннем тэхналогіі. Нашы аграрыі нацэлены на атрыманне добрых ураджаяў у наступным годзе. Сёлета сельгасфіліял атрымаў, магчыма, самы важкі за гады існавання ўраджай збожжавых. Калі летась валавы намалот збожжавых склаў 2600 т, то сёлета мы намалацілі 5200 т пры сярэдняй ураджайнасці больш за 44 ц/га.
Асабліва парадаваў азімы ячмень, які на круг даваў па 51 ц і азімы трыцікале – па 49 ц.
Хочацца спадзявацца, што і ў наступным годзе добрасумленная і старанная праца нашых аграрыяў будзе ўзнагароджана значнымі намалотамі. Усё ад нас залежачае для гэтага мы робім.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024