Куды выкінуць смецце? ці Куды выкінулі смецце?

У рэдакцыю «Кіраўца» паведамілі, што кантэйнеры для смецця, размешчаныя на вуліцы Камсамольскай, перапоўненыя. Рэакцыя была хуткай, але камунальшчыкі – спрытней: кантэйнеры стаялі пустыя. Першая думка была: “Нехта пажартаваў”. Затое мы ўбачылі іншую карціну: тры кантэйнеры стаялі на сваіх месцах, а вось чацвёрты, відаць, прыхрамнуў, бо адпачываў сабе на баку…

Куды ж дзець цвёрдыя бытавыя адходы?

На наступны дзень чацвёрты кантэйнер знік.

А вось карціна трэцяга дня, упэўнена, не пакіне раўнадушнымі кіраўчан, якія любяць свой горад, прымаюць удзел у яго добраўпарадкаванні.

Цікаўнасць узяла верх нават і ў дзень вёрсткі газеты. Цеплілася надзея, што сітуацыя выправілася – ды не тут было! Праўда, камунальшчыкі паціху робяць сваю справу: рамантуюць кантэйнер для цвёрдых бытавых адходаў, вывезлі будаўнічае смецце. Толькі жыхарам блізкіх дамоў гэта ніяк не перашкодзіла кідаць рэшткі старой мэблі і пустазелля з іншых бакоў кантэйнернай пляцоўкі!

Паважаныя тыя, хто смеціць! Такія дзеянні – сур’ёзная небяспека для навакольнага асяроддзя і здароўя людзей.
Астатніх заклікаю не быць абыякавымі! Толькі ад нас з вамі залежыць прыгажосць і ўтульнасць нашага горада!
Галіна РУСЕЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.