Будзьце з “КІРАЎЦАМ!”
Дарагія чытачы раённай газеты, усім добрага дня!
На дварэ ўжо амаль сярэдзіна снежня – час падводзіць вынікі зробленага за каляндарны год. Я ж хацела б пагаварыць пра іншае: пра падпіску. Аб чым яшчэ можа думаць галоўны рэдактар напрыканцы года? Падпіска, падпіска, падпіска… І мяне, і ўвесь калектыў рэдакцыі хвалюе, колькі экзэмпляраў «Кіраўца» выпісана. Спяшаюся нагадаць, што падпіску на любыя газеты і часопісы можна аформіць адразу на паўгоддзе, квартал ці на месяц у аддзяленнях паштовой сувязі, у паштальёнаў, грамадскіх распаўсюджвальнікаў, калі такія ёсць у вашых арганізацыях, а таксама праз адзіную разліковую інфармацыйную прастору (АРІП). Але перш чым гаварыць аб справах надзённых, хачу выказаць падзяку тым, хто сёння з намі, і тым, хто будзе з намі і ў наступным годзе.