Сустрэча з пісьменніцай і паэтэсай Кіраўшчыны

Сустрэча з пісьменніцай і паэтэсай Кіраўшчыны

Янка Купала і Якуб Колас – дзве яркія зоркі ў беларускай літаратуры першай паловы XIX стагоддзя. Сёлета адзначаецца 140-годдзе з дня іх нараджэння.

У нашай школе прайшло шмат мерапрыемстваў, прысвечаных творчасці беларускіх песняроў. Адно з іх – літаратурная гасцёўня “У краіне Коласа і Купалы” для вучняў ІХ-х класаў. Удзел у сустрэчы, якая ла­дзілася ў шосты школьны дзень, прыняла кіраўская пісьменніца і паэтэса Надзея Піліпаўна Чмара.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Святлана Свірко нагадала рабятам пра жыццёвы і творчы шлях Я.Коласа і Я.Купалы, пра іх уклад у развіццё беларускай мовы і літаратуры. Вучні V “Б” класа Станіслаў Лізуноў і Лізавета Чарвяк, пераможцы раённага конкурсу рытарычнага мастацтва “Няхай гучаць словы класікаў!”, і вучні VII “А” класа Уладзіслаў Комар і Васіліна Свірыд, пераможцы раённага конкурсу на лепшага чытальніка вершаў Я.Коласа “Ад роднай зямлі, ды гоману бароў”, прачыталі для ўсіх вершы вялікіх беларускіх паэтаў. Сваё майстэрства выразнага чытання прадэманстравалі вучні ІХ-х класаў Яна Акушэвіч, Віялета Халатава і Ілля Івароўскі.
Мы ўзгадалі сённяшніх юных талентаў у галіне літаратуры – нашых вучняў, якія пішуць вершы. Творы некаторых з іх ўвайшлі ў зборнікі, якія ўжо ўбачылі свет. Гэта вучаніца ХІ класа Валерыя Філіпец, вучаніцы Х класа Маргарыта Лазаковіч і Анастасія Прусянкова. Дзяўчаты натхнёна пачыталі нам свае вершы.
З нецярпеннем усе чакалі выступленне госці. Надзея Піліпаўна расказала аб сваім творчым станаўленні. Яна падкрэсліла, што творчымі дасягненнямі ў літаратуры абавязана настаўнікам беларускай і рускай літаратур. Асноўныя тэмы яе творчасці: Радзіма, Чарнобыль, каханне, пейзажная лірыка. Творы Надзеі Чмары друкуюцца ў розных часопісах, газетах, ёсць таксама ў інтэрнэце. Вучні з інтарэсам слухалі вершы ў выкананні самога аўтара.
Госця пакінула нашай школе падарунак – свае вершы з аўтографам. Іх мы перадалі ў школьную бібліятэку. І рабяты, і настаўнікі былі ўдзячны Надзеі Піліпаўне за цікавую сустрэчу і за магчымасць у чарговы раз упэўніцца, што літаратура не губляе сваё значэнне і ў сучасным свеце!
Надзея КОМАР, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 2 г.Кіраўска імя К.П.Арлоўскага.

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024