«Засцілае рэчкі лёдам, брыльянцістым снежным блескам…»
Сёлетняе зімовае надвор’е спрыяе аматарам актыўнага адпачынку на свежым паветры. Шыкоўны снежны покрыў з’явіўся яшчэ ў лістападзе і дагэтуль радуе вока і запрашае дастаць лыжы, канькі, санкі, акунуцца ў зімовыя забавы.
Настаўнікі фізічнай культуры і здароўя СШ № 2 імя К.П.Арлоўскага выкарыстоўваюць пагодныя ўмовы, каб далучаць вучняў да зімовых відаў спорта. Падчас урокаў фізічнай культуры дзеці з задавальненнем катаюцца на лыжах, радуюцца снегу і свежаму паветру. Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Сяргей Садоўнікаў адзначыў, што прагулкі на лыжах нясуць запал бадзёрасці і добрага самаадчування, садзейнічаюць выхаванню ў дзяцей рашучасці, смеласці, вытрымкі, прывучаюць пераадольваць цяжкасці і перашкоды, павышаюць актыўнасць. Таму штогод, з першым снегам, Сяргей Мікалаевіч праводзіць заняткі на свежым паветры.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.