У Жыліцкай ДШМ адбыўся канцэрт “Са скарбніцы беларускай музыкі”
У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года міра і стварэння, у Жыліцкай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся канцэрт «Са скарбніцы беларускай музыкі».
Гледачы пачулі творы беларускіх кампазітараў у выкананні вучняў і іх настаўнікаў.
Самым яскравым момантам канцэртнай праграмы стала сумеснае вывучэнне і выкананне артыстамі і гледачамі беларускага танца «Карапет».
Завяршыўся канцэрт сумесным выкананнем знакамітай песні кампазітара Эдуарда Ханка «Вы шуміце, бярозы!».