Ведаць гісторыю – наш абавязак

Ведаць гісторыю – наш абавязак

Год міру і стварэння стаў у Беларусі працягам Года гістарычнай памяці. Па-іншаму і быць не можа, бо «хто забывае ўрокі гісторыі, асуджаны на іх паўтарэнне». А мы не хочам бачыць нашу зямлю палаючай, дзяцей, якія галосяць, маці, якія пакутуюць. Таму памятаць урокі гісторыі, перадаваць іх будучым пакаленням – наш абавязак.

У наступным годзе мы будзем адзначаць 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. За гэты час вырасла не адно пакаленне пасляваенных людзей. Толькі забыць жахі той страшнай вайны нам не дазволяць нашы продкі, памяць аб іх… Мы, беларусы, маем права заявіць на ўвесь свет, што не дадзім нікому шпікуляваць на гістарычнай праўдзе. Гэта права нам далі Брэсцкая крэпасць, Ала, Чырвоны бераг, Трасцянец, Буйніцкае поле, Боркі, Хатынь…
Хатынь – святое месца для кожнага беларуса. Яе гісторыя – трагедыя соцен беларускіх вёсак, сцёртых з твару зямлі фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Многія так і не паўсталі з попелу, Хатынь – адна з іх…

Сёння яе не знойдзеш на карце нашай краіны. Гэта мемарыял, які ўвекавечвае памяць аб тых, хто загінуў ад рук фашыстаў у акупіраванай Беларусі і ва ўсім свеце. “Хатынь” параўноўваюць з кнігай: кожная частка комплексу – асобная старонка Вялікай Айчыннай вайны!
Добрую справу для сваіх работнікаў і членаў іх сем’яў зрабілі кіраўніцтва і прафсаюзны камітэт ААТ “Райаграпрамтэхзабеспячэнне” – далі магчымасць пачытаць хатынскую кнігу – арганізавалі экскурсію ў мемарыяльны комплекс.
Як адзначыла намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Ганна Бяляўская, экскурсія не проста дала магчымасць зносін у вольны ад работы час, але прымусіла ўсіх, хто ўдзельнічаў у паездцы, успомніць, каму і чым мы абавязаны за сённяшні мірны дзень:
– Нягледзячы на тое, што большасць з нас раней бывалі ў “Хатыні”, з першага кроку па гэтай зямлі, прапітанай крывёю, намі авалодалі непередавальныя адчуванні. Гэта месца прасякнута чалавечымі пакутамі і болем. Асаблівыя ўражанні – ад наведвання музея. Тое, што бачылі па тэлевізары, не ідзе ні ў якае параўнанне з рэальнасцю… Музей дэманструе сапраўдную карціну: жыццё і смерць. Знаходзячыся там, не проста ўспамінаеш нашу гісторыю, а на нейкі момант становішся ўдзельнікам тых жудасных падзей, адчуваеш позіркі, пах людзей, якія хацелі жыць… А ў галаве ўвесь час толькі адно: як можна было дапусціць такое? І не дай Бог, каб тыя жахі паўтарыліся…
Сваімі ўражаннямі ад экскурсіі падзялілася іншыя яе ўдзельнікі.
Марына АКУЛІЧ, юрысконсульт таварыства, прадстаўнік моладзі:
– Экскурсія мне спадабалася, хоць там было і вельмі жудасна. Асабліва ўразіў музей, залы якога акунаюць у атмасферу страху, болю і бяды. Толькі туды заходзіш – адразу прабіраюць дрыжыкі. А ў “Зале спаленых вёсак” наогул здаецца, што ты зачынены ў ахопленым агнём хляве. Чырвоныя языкі полымя, якія прарываюцца праз бярвёны, узмацняюць эфект, і цябе ахоплівае страх, горыч і нейкая ўнутраная істэрыка. Цяжка нават уявіць, што адчувалі і аб чым думалі людзі ў той страшны момант, калі гарэлі жывымі…
Уражанні і напружанне ад убачанага не пакідаюць мяне і дагэтуль. А калі пераглядваю фота і відэа, якія зрабіла, то мне здаецца, што я нібы дасюль усё яшчэ там…
Час праходзіць, але дзякуючы вось такім месцам, мы, моладзь, хто не бачыў той вайны, добра разумеем, да якіх наступстваў яна прыводзіць і якое гора ў сабе нясе. “Хатынь”, “Боркі” і іншыя падобныя месцы нагадваюць нам пра людзей, якія аддалі сваё жыццё за мір, які мы павінны цаніць і берагчы. Лічу, што такія месцы павінен наведаць кожны беларус і не толькі…
Алена МАЛОЙКА, брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі:
– Перш за ўсё, я ўдзячна, што наша кіраўніцтва дало нам магчымасць наведаць “Хатынь”, якая ўвабрала ў сябе ўсю гісторыю Беларусі часоў Вялікай Айчыннай вайны і расказвае яе нам праўдзіва. Я была там у чацвёрты раз. І кожны раз – гэта новыя ўражанні, кожны раз баліць душа за людзей, асабліва за дзяцей, якім вораг не даў нават шанс на выжыванне… Асабліва яскрава я адчула гэта ў адноўленым музеі. Яго экспазіцыя прымушае задумацца пра жыццё і не забываць пра мінулае. Я прадстаўнік таго пакалення, у якога была магчымасць зносін з жывымі сведкамі ваенных падзей, таму шмат ведаю пра вайну. Але ўбачанае ў музеі не проста нагадала старонкі ваеннай гісторыі, а акунула мяне ў тыя жудасныя пакуты… Толькі нелюдзі маглі зрабіць такое з жывымі людзьмі!
Хочацца, каб нашы дзеці і ўнукі ведалі, што акрамя забаўляльных цэнтраў, розных месцаў адпачынку, ёсць “Хатынь”, “Боркі”, “Брэсцкая крэпасць”… У мяне ўжо ёсць унукі, таму ў гэтую паездку я ўзяла іх з сабою. Няхай з дзяцінства ведаюць, што сваім сённяшнім мірным жыццём мы ўсе абавязаны тым, чые жыцці забраў фашызм, і разумеюць хатынскі набат, які перасцерагае: “Людзі, будзьце пільныя!”.
Глеб КАЦЬКОЎ, 10 гадоў, унук Алены Малойка:
– Я люблю гісторыю, шмат чытаю пра Вялікую Айчынную вайну, і мне было цікава ўбачыць “Хатынь”, даведацца, што было за шмат год да майго нараджэння. Я ўважліва слухаў экскурсавода. Мяне ўразіла літаральна ўсё: помнік, вечны агонь, музей… Не пакінула раўнадушным бронзавая скульптура “Непакораны чалавек”, якая з’яўляецца сімвалам пракляцця фашызму і ўсякаму злу. Убачыў адзіныя ў свеце “Могілкі вёсак” – тыя вёскі, якія былі спалены разам з жыхарамі і больш не аднавіліся… Цяжка ўсведамляць, колькі ні ў чым не павінных людзей загінула ад рук фашыстаў, асабліва дзяцей, такіх як я, меньшых, большых… Яны ў чым былі вінаватыя? Усё гэта вельмі страшна, сумна, а галоўнае – несправядліва! Але жыццё працягваецца, і мы, дзеці, павінны любіць Радзіму, ведаць сваю гісторыю, памятаць, якой цаной нашы продкі заваявалі мір, каб ні адзін вораг больш не ступіў на нашу зямлю!
Я абавязкова наведаю іншыя падобныя месцы і раскажу аб паездцы сваім аднакласнікам. Упэўнены, у хуткім часе і яны наведаюць “Хатынь”.
Падрыхтавала Галіна РУСЕЦКАЯ.

Последние новости

Общество

Приём граждан

6 мая 2024
Читать новость
Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Читать новость
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Читать новость
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Стрелка вверх
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Стрелка вверх
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Стрелка вверх
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх