Добрыя справы «Белай Русі»

Са снежня мінулага года раённую арганізацыю рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” узначаліла Кацярына Рыжова, якая працуе кіраўніком Цэнтра забеспячэння бюджэтных арганізацый Кіраўскага раёна. З 2008 года яна з’яўляецца членам РА РГА “Белая Русь”, прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна, у праводзімых раённай арганізацыяй акцыях і мерапрыемствах.

Актыўны ўдзел у дабрачынных навагодніх і калядных акцыях, што праходзяць на Кіраўшчыне, прымаюць і члены РА РГА “Белая Русь”. Каб для хлопыкаў і дзяўчынак гэтыя дні сталі сапраўды чароўнымі, вясёлымі і незабыўнымі прадстаўнікі раённай арганізацыі ўручаюць ім падарункі і салодкасці.
Прыемна, што добрыя справы знаходзяць жывы водгук не толькі ў дзіцячых сэрцах, а і разуменне і ўдзячнасць у дарослых. Зрабіць рабят больш шчаслівымі – менавіта на гэта і нацэлены кіраўніцтва і члены раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.