Іх прызванне – дапамагаць людзям. Сёння – Дзень работнікаў сацыяльнай абароны

Іх прызванне – дапамагаць людзям. Сёння – Дзень работнікаў сацыяльнай абароны

Сёння работнікі сацыяльнай абароны адзначаюць сваё прафесійнае свята. Ад таго, як працуе сацыяльная служба, залежыць лёс многіх людзей. Неабыякавыя да чужой бяды спецыялісты – у Кіраўскім раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Сэнс іх працы – дабрабыт падапечных. Штогод калектыў установы прымае актыўны ўдзел у традыцыйнай акцыі дабра і міласэрнасці абласнога дабрачыннага марафону “Сагрэем дзіцячыя сэрцы”. Іх падарункі прыносяць радасць навагодніх святаў дзецям. Сёлета ў рамках дабрачыннага марафону работнікі цэнтра далучыліся яшчэ да адной акцыі “Дары дабро – стань Дзедам Марозам!”.

Дырэктар Кіраўскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Марына Пархамовіч

Відавочна, у гэтай сферы не бывае выпадковых людзей, бо іх прафесія ўвабрала ў сябе лепшыя чалавечыя якасці, такія як спачуванне, цярпенне, гатоўнасць адгукнуцца на чужую бяду…
Вось што думаюць аб выбары прафесіі сацыяльнага работніка тыя, хто прысвяціў ёй не адзін год свайго жыцця.


Марыя КАШ­КОВА ў прафесію прыйшла ў 2009 годзе. Можна сказаць, што яна прайшла ўсе ступені працы ў сацыяльнай службе. Пачынала сваю дзейнасць сацыяльным работнікам, затым, у 2018 годзе, пасля заканчэння ўніверсітэта імя Максіма Танка па спецыяльнасці «сацыяльная работа», працавала інспектарам аддзялення сацыяльнай дапамогі дома. З верасня 2022 года – загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту РЦСАН.
– Лічу, што галоўныя якасці, якія прыводзяць сацыяльных работнікаў у прафесію, – гэта любоў да людзей, чуласць і спагадлівасць. Гэтую працу я абрала не выпадкова, – гаворыць Марыя Мікалаеўна, – пайшла па слядах сваёй маці Наталлі Акуліч, якая каля 20 гадоў працавала сацыяльным работнікам. Да сваіх падапечных маці ставілася як да родных. За той час, што даглядала іх, паспявала вывучыць характар і прывычкі кожнага, умела знайсці індывідуальны падыход. Ведала сама і вучыла таму мяне, што часта пажылым людзям бывае неабходна проста выгаварыцца, паскардзіцца, або пачуць словы спагады ці пахвалы. Калі маці выйшла на пенсію, я прыйшла працаваць на яе месца. Такім чынам, у нас ужо сямейная дынастыя.
– Наогул, на маю думку, – разважае Марыя Кашкова, – у сацыяльнай сферы выпадковых людзей не бывае. Для гэтага віду дзейнасці неабходна валодаць такімі асобаснымі якасцямі як дабрыня, клапатлівасць, сумленнасць, спагадлівасць, уменне выслухаць, быць уважлівым да іншых, адказным і патрабавальным да сябе.


Вераніка ПЯТРУША, інструктар па працоўнай тэрапіі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту, 28 снежня адзначыла свой працоўны юбілей – 10 год у раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
У 2012 годзе, калі засталася без работы з трэцяй групай інваліднасці, Вераніка Васільеўна звярнулася ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама за дапамогай. Ёй прапанавалі прайсці рэабілітацыю, а гэта працаўладкаванне толькі на адзін год, сакратаром-справаводам у РЦСАН. Напрыканцы снежня 2012 года жанчына прыступіла да выканання сваіх службовых абавязкаў. Вельмі спадабаліся і калектыў, і наведвальнікі ўстановы. З цягам часу яна зразумела, што выпадковых людзей сярод сацыяльных работнікаў не бывае.
Жыццё ўносіла свае карэктывы. І ў сакавіку 2013 года Вераніка Пятруша стала спецыялістам па сацыяльнай рабоце аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў, а 5 гадоў таму – інструктарам па працоўнай тэрапіі.
– 10 гадоў, як адно імгненне… Шмат чаго адбылося за гэты час у маім жыцці. Адно я дакладна ведаю: некалі ў 2012 годзе зоркі зышліся так, каб у мяне не проста была пастаянная работа, а любімая, не параўнальная ні з якой іншай, – гаворыць Вераніка Васільеўна. – Наша аддзяленне творчае, і сябе я таксама лічу творчай асобай. Мне падабаецца займацца з рабятамі, я бачу вынік нашай агульнай працы, бачу, з якім жаданнем і настроем яны прыходзяць у РЦСАН, ствараюць розныя вырабы… Любоў да мастацтва, да ўсяго прыгожага і цікавага перайшла да мяне ад бацькі, які быў мастаком.
Любоў да мастацтва і да прафесіі Вераніка Пятруша перадала і сваёй дачцэ, якая пасля заканчэння Мінскага каледжа лёгкай прамысловасці вярнулася ў родны Кіраўск. Праз упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аліна атрымала дзяржаўную субсідыю для адкрыцця рамесніцкай дзейнасці, якой займаецца ўжо каля пяці гадоў. Калі вучылася ў школе, дзяўчына часта была ў маці на рабоце, бачыла, як тая займаецца з наведвальнікамі аддзялення для інвалідаў, дапамагала ёй. Такі вопыт не прайшоў бясследна: пасля вяртання на малую радзіму Аліна была валанцёрам, а калі з’явілася магчымасць, уладкавалася на працу асістэнтам па суправаджэнні аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі і суправаджальнага пражывання.
– Ніколькі не шкадую, што звязала сваё жыццё з сацыяльнай службай. І тое, што мая дачка таксама сацыяльны работнік, – таму пацвярджэнне. Упэўнена, што наша дынастыя захаваецца, – адзначае Вераніка Пятруша. – Лічу, што сацыяльны работнік павінен ведаць сваю справу, быць прафесіяналам, неабыякавым да чужых праблем і абавязкова мець вялікае сэрца, каб там хапіла месца не толькі для родных і блізкіх, але і для тых, хто мае патрэбу ў клопаце, хто чакае нашай дапамогі, разумення. Тады і работа будзе прыносіць задавальненне.
Галіна РУСЕЦКАЯ.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024