На Кіраўшчыне працягваецца конкурс прафесійнага майстэрства
У Кіраўску працягваецца другі – раённы – этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”.
Дзевяць канкурсантаў перадолелі ўжо розныя этапы прафесійнага спаборніцтва – самапрэзентацыю, публічнае выступленне па тэме “Выхаваць чалавека…”, тэсціраванне. На працягу тыдня педагогі праводзілі адкрытыя ўрокі альбо заняткі ў незнаёмым класе ці групе, арганізоўвалі майстар-класы для калег.
Аб падрабязнасцях і выніках конкурсу чытайце ў бліжэйшых нумарах раённай газеты, нашых сайце і старонках у сацыяльных сетках.
Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».