Падрастае расада агуркоў і таматаў у цяплічным камбінаце ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”

Падрастае расада агуркоў і таматаў у цяплічным камбінаце ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”

Напэўна, многія кіраўчане ўжо запрыкмецілі, што кожны вечар у начным небе над Мышкавічамі пачынаецца светавое ззянне – менавіта так ярка, азараючы вялізную тэрыторыю, зіхацяць цяпліцы ААТ “Рассвет імя К.П. Арлоўскага”.

За вокнамі шэрае неба і месцамі лье дождж, а ў цяплічнай гаспадарцы – летняя цеплыня і вільготнасць, а таксама вясенняя зеляніна – радуе вока расада агуркоў і памідораў.
Штогод агароднікі “Рассвета” шчыруюць на цяплічных гектарах, каб забяспечыць смачнай прадукцыяй не толькі жыхароў раёна і блізляжачых гарадоў, але і пакупнікоў з іншых куткоў Беларусі.

Плошча мясцовага аазіса, дзе размяшчаецца агародніна, складае 10 га.
Яшчэ напрыканцы снежня агароднікі пасеялі насенне агуркоў і таматаў. Пры правільным доглядзе яно хутка прарасло і ператварылася ў лапушыстыя моцныя расліны, якія, як адзначыла галоўны тэхнолаг цяплічнага камбіната Марыя Бяляўская, на наступным тыдні ўжо займуць сваё пастаяннае сезоннае месца на цяплічных гектарах.
Што тычыцца агуркоў, то першыя сакавітыя зелянцы можна будзе пакаштаваць дзесьці 23 лютага. А вось аматарам памідораў прыйдзецца пачакаць рассветаўскай агародніны да пачатку красавіка.
Сёлета агуркі займуць плошчу ў 4 га: на 2 га размесціцца гатунак “яні” – гэта доўгія зелянцы, якія па смакавых якасцях ужо даўно палюбіліся пакупнікам, яшчэ на 2 га пасадзяць калючыя кароткія агуркі “б’ёрн” і “антысіпатар”.

Таматы размесцяцца на 6 га, сярод асноўных гатункаў, якія адрозніваюцца добрымі смакавымі якасцямі, “рамінда” і “ксантэра”.
Штогод рассветаўскія цяплічнікі ўдасканальваюць тэхналогію вырошчвання агародніны: замест грунту выкарыстоўваецца мінеральная вата, індывідуальны паліў раслін ажыццяўляецца праз капельніцы, укараняюцца новыя метады барацьбы з хваробамі раслін. Своеасаблівай “разынкай” “Рассвета” ў вырошчванні экалагічна чыстай прадукцыі з’яўляецца выкарыстанне для апылення таматаў шмялёў.
Паміма агуркоў і памідораў цяплічніцы займаюцца вырошчваннем расады капусты, а таксама кавуноў. Дарэчы, рассветаўскі эксперымент з вырошчваннем гэтай смачнай ягады аказаўся вельмі ўдалым і мясцовыя кавуны штогод карыстаюцца папулярнасцю.
Наперадзе ў агароднікаў – гарачая пара, і дружны калектыў цяплічнай гаспадаркі, у якім працуе 102 чалавекі, робіць усё ад яго залежачае, каб забяспечыць пакупнікоў смачнай і сакавітай прадукцыяй.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.
На здымку: агароднікі Ганна Новікава і Ала Масюковіч.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024