З адказнасцю да справы, з увагай да здароўя сяльчан – так ставіцца да службовых абавязкаў загадчыца Мышкавіцкага ФАПа

З адказнасцю да справы, з увагай да здароўя сяльчан – так ставіцца да службовых абавязкаў загадчыца Мышкавіцкага ФАПа

Святлана Юркавец – асоба ў аг.Мышкавічы і бліжэйшых населеных пунктах даволі вядомая: больш за 32 гады свайго працоўнага жыцця яна стаіць на варце аховы здароўя сяльчан, працуючы загадчыцай Мышкавіцкага ФАПа.

У 1990 годзе Святлана Эдуардаўна, выпускніца Магілёўскага медыцынскага вучылішча, атрымала размеркаванне на Кіраўшчыну. Кіраўніцтва райбальніцы адразу вырашыла даверыць ёй адзін з самых адказных і вялікіх па тэрыторыі абслугоўвання ўчасткаў – населеныя пункты, якія падпарадкоўваліся Мышкавіцкаму ФАПу. Аб тым, што работы ў медыкаў на вёсцы хапае, яскрава сведчыць той факт, што пакуль мы размаўлялі са Святланай Юркавец, да яе на ФАП завітала некалькі чалавек: пажылая жанчына папрасіла памераць крывяны ціск і параіць, што прыняць ад галаўнога болю, яшчэ адна жыхарка звярнулася з просьбай выпісаць рэцэпт на лякарствы. І так штодня спяшаюцца сяльчане да свайго лекара за дапамогай.
Фельчарска-акушэрскі пункт – гэта своеасаблівая міні-паліклініка: тут і першую дапамогу акажуць, і даўрачэбную, і назначаныя ўрачом працэдуры зробяць, і рэцэпты на неабходныя лекі выпішуць. Для зручнасці жыхароў – побач працуе аптэчны кіёск, таму аказанне медыцынскіх паслуг тут, як кажуць, “у адным флаконе”.

У абавязкі Святланы Юркавец уваходзіць таксама агляд дзяцей ва ўзросце да 1 года, кантроль за станам здароўя адзінокіх і адінокапражываючых сяльчан, трымае медык на кантролі і дзяцей, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Няма ніякіх перашкод у жыхароў аграгарадка і бліжэйшых вёсак для таго, каб зрабіць неабходныя прышчэпкі, у тым ліку ад грыпу, каранавіруснай інфекцыі, прайсці рэвакцынацыю. Тут заўсёды маецца неабходны пералік медпрэпаратаў для аказання неадкладнай дапамогі. Праводзяць на ФАПе і агляд здароўя жанчын.
На абслугоўванні загадчыцы Мышкавіцкага ФАПа 4 населеныя пункты: Мышкавічы, Валосавічы, Цейкавічы і Суянец, а гэта больш за паўтары тысячы чалавек, з якіх каля 400 пажылых грамадзян, 366 дзяцей ва ўзросце ад 0 да 18 гадоў.
Як адзначыла фельчар, у медустанову сяльчане звяртаюцца па розных прычынах: камусьці крывяны ціск трэба памераць, хтосьці нечакана захварэў ці абвастрыліся хранічныя захворванні, а іншым неабходна якая-небудзь парада. Калі сяльчанін па стане здароўя не можа наведацца на ФАП, Святлана Эдуардаўна сама накіроўваецца да хворага, робіць агляд і, калі трэба, выклікае “хуткую дапамогу” ці раіць звярнуцца да ўрача “вузкай” спецыяльнасці.
Сярод асноўных пацыентаў ФАПа – асобы пажылога ўзросту і дзеці. А вось людзі працаздольнага ўзросту, па словах загадчыцы, практычна “выпадаюць” з поля зроку медабслугоўвання: большасць з іх лічаць, што па ўрачах хадзіць ім няма часу, трэба грошы зарабляць, дзяцей і ўнукаў гадаваць. Нават назначанае ўрачом лячэнне не ўсе строга выконваюць. На жаль, гэта іншы раз прыводзіць да сумных наступстваў: многія хваробы, якія можна было своечасова вылечыць, пераходзяць у хранічныя формы, а то і вядуць да атрымання чалавекам інваліднасці.
Святлана Эдуардаўна вельмі любіць сваю работу, з павагай і ўвагай адносіцца да кожнага пацыента. За 32 гады сваёй работы яна не прыпамінае, каб былі канфліктныя сітуацыі з сяльчанамі. А гэта можа сведчыць толькі аб тым, што чалавек працуе з душой, адказна і добрасумленна. Вялікім шчасцем лічыць медык тыя моманты, калі яна, аказаўшы дапамогу пацыенту, бачыць, што аблегчыла боль, падтрымала маральна, а часам і ўгаварыла абследавацца больш дасканала.
Рабочы дзень у Святланы Юркавец нарміраваны, але хвароба прыходзіць да лю­дзей і ў будні, і ў святы, і ўначы. Ніколі і нікому медык не адказвае ў медыцынскай дапамозе ці парадзе. І сяльчане цэняць і паважаюць за гэта свайго фельчара.
У скарбонцы дасягненняў калектыву Мышкавіцкага ФАПа шмат грамат і дыпломаў самых розных узроўняў: у мінулым годзе ён быў адзначаны Дыпломам галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама з прысуджэннем 1 месца за высокія паказчыкі якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва па выніках абласнога агляду-конкурсу. Пераможцай прызнаны калектыў ФАПа і ў штогадовым спаборніцтве сярод галін народнай гаспадаркі Кіраўскага раёна за 2021 год, Граматай адзначаны і кіраўніцтвам райбальніцы за высокія рэзультаты дзейнасці ў 2021 годзе.
Кажуць, што і слова лечыць. Напэўна ёсць у гэтым сэнс: размаўляючы са Святланай Юркавец, адчуваецца яе душэўная цеплыня і жаданне дапамагаць іншым, а шчырая ўсмешка і добры настрой, якія яна дорыць сваім пацыентам, даюць надзею на лепшае.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024