Знайсці сябе ў прафесіі…

Знайсці сябе ў прафесіі…

Работа ў банку заўсёды лічылася справай даволі прэстыжнай. Людзі гэтай прафесіі кампетэнтныя і мабільныя, павінны сачыць за новаўвядзеннямі ў сваёй сферы дзейнасці, каб мець магчымасць хутка і граматна данесці іх да сваіх кліентаў.Палічыць, падлічыць, даць грошы і прыняць іх ад кліента – не ўсё так проста, як здаецца на першы погляд. Знешні глянец гэтай прафесіі скрывае пад сабой карпатлівую работу, якая патрабуе прафесіяналізму, дакладнасці, увагі, а часам і поўнай самааддачы.
Нярэдкасць, калі ў гэтай прафесіі працуюць сямейныя дынастыі. Менавіта так было ў сям’і маці і дачкі Алены і Аксаны Лізуновых. Алена Аляксандраўна прысвяціла рабоце ў ЦБП №709 ААТ “АСБ Беларусбанк” больш за 39 гадоў. А вось трапіла яна ў прафесію, можна сказаць, выпадкова. У 1983 г. пасля заканчэння мастацкага ПТВ №15 шукала работу, і аднойчы разам з маці зайшла ў кіраўскую ашчадную касу, каб зняць з рахунка грошы. Менавіта ў размове з касірам жанчыны і даведаліся, што ў аддзяленне патрабуецца работнік. На той момант адсутнасць банкаўскай адукацыі не стала перашкодай для працаўладкавання. Вось так Алена Аляксандраўна і стала кантралёрам-касірам у аддзяленні 2815/22 у в.Глубокавічы. Работа ёй вельмі падабалася, жанчына зразумела, што хоча займацца гэтым у далейшым. Спачатку Алена Лізунова скончыла Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум, затым – Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт.
За дзесяцігоддзі работы ў банкаўскай сферы раёна Алена Аляксандраўна паспрабавала свае сілы на розных пасадах: была і бухгалтарам, і рэвізорам, і эканамістам. У 2005 годзе ў выніку пераўтварэння філіяла №709 у цэнтр банкаўскіх паслуг Алена Лізунова адкрыла для сябе новы накірунак дзейнасці – крэдытаванне насельніцтва. Шмат год яна была старшынёй пярвічнай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” у ЦБП №709, актыўны ўдзельнік турыстычных злётаў.
Добрасумленная і шматгадовая праца Алены Лізуновай неаднойчы была адзначана Ганаровымі граматамі і па­дзякамі кіраўніцтва раёна, банкаўскай сферы. Шмат слоў удзячнасці за гады сваёй дзейнасці пачула спецыяліст ад жыхароў раёна, якія звярталіся ў банк за атрыманнем крэдытных сродкаў для будаўніцтва жылля, газіфікацыі домаўладанняў, аплату вучобы і на іншыя мэты. З усімі кліентамі Алена Аляксандраўна была ветлівай, уважлівай, імкнулася ў межах закону дапамагчы людзям у складанай сітуацыі.
У сакавіку бягучага года жанчына выйшла на заслужаны адпачынак, але і зараз яна не парывае сваёй сувязі з калектывам: з радасцю прыходзіць да былых калег, дзеліцца сваім багатым вопытам і душэўнай цеплынёй.
Сваю работу жанчына ніколі не лічыла нуднай ці руціннай, наадварот, яна навучыла яе адказнасці, дакладнасці, прывіла арганізаванасць і ўменне працаваць з людзьмі. А самае цудоўнае, што Алена Лізунова лічыць сябе шчаслівым чалавекам, бо прысвяціла сваё працоўнае жыццё любімай справе.
Аксана Лізунова працуе у ЦБП №709 з 2005 года. На дадзеным этапе яна з’яўляецца спецыялістам па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг 1 катэгорыі сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу. Па словах маладой жанчыны, на выбар яе прафесіі ў пэўнай ступені паўплывала матуля. Яна заўсёды бачыла, што маці падабаецца яе работа, таму і сама вырашыла паспрабаваць свае сілы ў банкаўскай галіне. І аб сваім выбары ніколькі не шкадуе.
– Думаю, што тая справа, якой я займаюся зараз, апраўдала мае дзіцячыя ўяўленні: дзейнасць банкаўскіх і фінансавых работнікаў сапраўды сур’ёзная і карпатлівая, без права на памылку. Калектыў банка адрознівае адказнае стаўленне кожнага супрацоўніка да сваіх абавязкаў, разуменне і ўзаемадапамога, а ад згуртаванасці каманды шмат у чым залежаць фінансавыя вынікі, – адзначыла Аксана Лізунова.
Па словах жанчыны, праца ў банку – гэта прызванне, да яе павінна ляжаць душа, а інакш справа будзе ў цяжар.
Людміла СЯМЁНАВА. Фота аўтара.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Пьедесталы штурмуют тяжелоатлеты

7 апреля 2024