Якія імёны ў дзяцей самыя папулярныя на Кіраўшчыне?

Якія імёны ў дзяцей самыя папулярныя на Кіраўшчыне?

Як паведаміла начальнік аддзела ЗАГС Кіраўскага райвыканкама Наталля Хахол, самымі папулярнымі імёнамі ў нашым раёне ў мінулым годзе для хлопчыкаў былі: Максім, Аляксандр, Яўген, Захар, Мацвей, Міхаіл і Цімафей, Арцём, Дзмітрый, Юрый. Не губляе сваёй актуальнасці мода на наступныя імёны: Арсеній, Ягор, Мірон, Ігнацій, Дзям’ян, Яфім, Макар, Савелій, Мікіта, Ігнат, Іван. Сярод рэдкіх імёнаў, якімі летась назвалі сваіх дзяцей жыхары раёна, – Ян, Міраслаў, Глеб, Герман, Давід, Даніэль, Адрыян, Данііл. Толькі па аднаму хлопчыку сталі носьбітамі папулярных раней імёнаў Сяргей, Цімур, Раман, Руслан, Кірыл, Дзяніс, Андрэй, Віктар, Уладзіслаў.
Дзяўчынак часцей называлі Ганнай, Евай, Сафіяй, Варварай, Дар’яй, Эміліяй. Некалькі маленькіх прыгажунь атрымалі цудоўныя, але ўжо крыху падзабытыя імёны: Ульяна, Марыя, Васіліса, Лізавета, Кіра, Марта, Юлія, Паліна. Некаторыя бацькі вырашылі быць больш арыгінальнымі, назваўшы сваіх дачок Тэонай, Міяй, Сабінай, Стэфаніяй, Міраславай, Ясеніяй, Амеліяй, Альбінай, Агатай, Анітай, Вячаславай і Уладзіславай. Не зыходзіць мода на імёны Алёна, Валерыя, Вікторыя, Аліса, Арына, Аліна, Яна, Анастасія, Крысціна і Ксенія.
Цікавай для нашых чытачоў будзе статыстыка аддзела ЗАГСа па найбольш папулярных імёнах дзяўчынак і хлопчыкаў за перыяд з 2012 па 2022 гады. Так, за 10 гадоў у раёне зарэгістравана 59 Сафій, 49 Анастасій, 43 Марыі, па 41 – Валерыя, Дар’я і Паліна. Па 40 дзяўчынак з імем Аляксандра і Ксенія, 39 – Мілана, 38 – Вікторыя, 36 – Ганна, 31 – Ульяна, па 29 – Варвара і Ева.
Самыя папулярныя імёны хлопчыкаў – Арцём, іх нарадзілася 73, Мацвееў – 58, Мікіт – 49, Ягораў – 45. Па 44 хлопчыкі атрымалі імя Ілья і Максім, 39 назвалі Аляксандрамі, 38 – Іванамі, 33 – Цімафеямі, 32 – Яраславамі, 29 – Уладзіславамі, па 28 – Данііламі і Міхаіламі.
Па словах Наталлі Хахол, пры выбары імя дзіцяці можна зыходзіць з традыцый сям’і, у адпаведнасці з астралогіяй, рэлігіяй, нацыянальнасцю, а таксама ў адпаведнасці з модай і фантазіяй бацькоў. Але, як адзначыла спецыяліст, арыгінальнічаць трэба ў межах разумнага. У нашай краіне працэс выбару імя дзіцяці кантралюецца Кодэксам аб шлюбе і сям’і, дзе гаворыцца, што абранае імя не павінна супярэчыць нормам маралі і нацыянальным традыцыям. Да таго ж, спіс імён ёсць у спецыяльным даведніку. Калі абранага імя там не будзе, то бацькам неабходна напісаць заяву, каб ім дазволілі назваць дзіця менавіта так, як яны жадаюць. Па законе нельга даваць малышу больш за два імя, прычым першае будзе лічыцца асноўным. Нельга выкарыстоўваць у імені лічбы і нумары, напрыклад “Пётр І” ці “Варвара-2022”, знакі прыпынку акрамя дэфіса, які прымяняецца толькі адін раз. Забараняецца выкарыстоўваць назвы пасад і прафесій (Цар, Князь), ненарматыўную лексіку, словы, якія абражаюць гонар і годнасць дзіцяці, імёны, якія не адпавядаюць маральным прынцыпам, характэрным для грама­дзян Беларусі (напрыклад Тузік, Барсік).
Падрыхтавала Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024