Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Ён устаноўлены ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні ў Бухенвальдзе.

11 красавіка 1945 года былі вызвалены вязні лагера смерці Бухенвальд у Германіі – аднаго з буйнейшых нацысцкіх канцэнтрацыйных лагераў, у якім утрымлівалася каля 280 тысяч чалавек, прадстаўнікоў 18 народаў. За гады існавання гэтага лагера было знішчана звыш 56 тысяч чалавек.
Толькі ў Германіі ў гады Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала 1634 канцлагеры, а ўсяго іх было, у тым ліку і на акупіраваных немцамі тэрыторыях, 14000.

У нашым раёне пражываюць 93 былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных немцамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны.

Штогод ў Беларусі 11 красавіка праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.

Падзеі Вялікай Айчыннай вайны, якая скончылася амаль 79 год таму, і дагэтуль адгукаюцца болем у сэрцах некалькіх пакаленняў беларусаў: цяжкія ўспаміны трывожаць душы людзей, смутак аб загінуўшых родных і сваяках у памяці застаўся на доўгія гады. Фашызм прынёс шмат гора і пакут практычна ў кожную беларускую сям’ю. Сотням тысяч маленькіх дзяцей давялося літаральна штодня змагацца за сваё жыццё. Іх ваеннае дзяцінства – жах, голад, холад, пакуты і страта родных…

Менавіта праз такія выпрабаванні давялося прайсці і кіраўчанцы Ніне Маркаўне Ганчар, якая мае статус былога вязня фашысцкіх канцлагераў.

Калі пачалася вайна, маленькай Ніне не было і двух гадоў. Разам з матуляй і бацькам яна жыла ў вёсцы Перасопня Клічаўскага раёна. Да чэрвеня 1941 года ў яе было шчаслівае жыццё, бесклапотнае дзяцінства. Усё змянілася, як толькі немцы з’явіліся ў іх вёсцы. Сяльчане са страхам чакалі, што фашысты ці паліцаі прыйдуць да іх у дом, пастраляюць…

Аднойчы раніцай вяскоўцы прачнуліся ад крыкаў людзей, моцнага плачу дзяцей і падлеткаў. Як аказалася, немцы хадзілі па хатах і выганялі людзей, хто ў чым быў, на вуліцу. Яны загадвалі ўсім сабрацца ў цэнтры вёскі: жанчыны і дзеці плакалі, ніхто не ведаў, ці давядзецца ім зноў убачыць родныя мясціны, вярнуцца ў свае дамы. Сярод палонных апынулася і Ніна з матуляй і маленькім братам. Бацька Марк Рыгоравіч Акуліч на той час мужна змагаўся з ворагам на фронце.
Людзей пастроілі ў калону і пагналі пешшу. Ішлі яны доўга. Маленькіх дзяцей бацькі неслі на руках, а

Ніне давялося ісці самой, бо матуля трымала немаўлятку-брата. Ніна Маркаўна добра памятае, як моцна трымалася за спадніцу жанчыны-суседкі, баялася, што адстане і згубіцца, ці таго горш, застрэляць немцы, што яны і рабілі з тымі, хто знясільваў і не мог рухацца далей.

Ніна Маркаўна Ганчар з дачкой Людмілай успамінаюць па фотаздымках мінулае.

Калі ўвечары людзі ўжо ледзь ішлі, немцы зрабілі прыпынак. Палонных размясцілі пад адкрытым небам. Хтосьці знайшоў клакі саломы, рассыпаўшы яе па снезе, людзі ўладкаваліся на начлег.
Далейшы шлях да лагера быў ужо на машынах. Прывезлі ўсіх у лагер, які размяшчаўся ў Бабруйску. Позірку «навічкоў» паўстала страшная карціна: вакол ляжалі целы людзей, якія памерлі ад холаду, голаду, здзекаў. Усіх пастроілі ў калону і пагналі ў баракі, дзе было халодна, стаялі нары. Як высветлілася, гэта была Бабруйская турма. І пацягнуліся страшныя дні: людзі хварэлі, не хапала ежы, малыя дзеці пастаянна плакалі. Кармілі вельмі дрэнна: хлеб з пілавіннем ці са змяльчонай саломай і баланда, але самае цяжкае было перажыць халады. Бацькі імкнуліся сагрэць дзяцей, хутаючы іх у сваё адзенне.

Ніне з матуляй і брацікам пашчасціла выжыць у гэтым пекле. Але пасля вяртання дадому маленькага браціка не стала: што было прычынай яго смерці не вядома, магчыма ў лагеры ён чымсьці захварэў, а можа дзіцячы арганізм не вытрымаў пераахаладжэння і нечалавечых умоў. Не было і дома Акулічаў, як і многіх сяльчан: немцы спалілі вёску практычна да тла.
Жыць давялося ў лесе: хто зрабіў шалашы, хто выкапаў зямлянкі. Усе былі адной вялікай сям’ёй, дзяліліся, як кажуць, апошнім. Так і выжылі, дачакаліся вызвалення роднай зямлі ад фашысцкіх захопнікаў.

Пасля вайны вярнуўся дадому тата Ніны, Марк Рыгоравіч. У адным з баёў ён быў цяжка паранены, стаў інвалідам. За свой гераічны баявы шлях меў шмат узнагарод.
Нягледзячы на ўсе цяжкасці, людзі былі шчаслівыя, што скончылася вайна, што яны жывыя. Бацька Ніны Маркаўны быў абраны дэпутатам, дапамагаў сяльчанам набываць лес і піламатэрыялы, каб будаваць дамы, аднаўляць родную вёску. У сям’і Акулічаў нарадзілася яшчэ двое сыноў.
Мірнае жыццё ішло сваёй чарадой. Аднойчы Ніна на вечарыне (тагачаснай дыскатэцы) у іх вёсцы ўбачыла прыгожага і статнага хлопца Фаму. Пазнаёміліся. Увесь вечар ён запрашаў мясцовую прыгажуню танчыць. А пасля пайшоў праважаць яе дадому. Праз непрацяглы час у дом да Акулічаў прыехалі сваты з вёскі Дубнякі Кіраўскага раёна – Фама Ганчар і яго родныя. Пажаніліся маладыя людзі ў 1958 годзе.

Фама Фаміч Ганчар, як і яго жонка, прайшоў праз пекла фашысцкіх канцлагераў. Напачатку вайны яму было 6 гадоў, разам з бацькамі і трыма сёстрамі ён жыў у вёсцы Дубнякі Кіраўскага раёна.
Аднойчы ў іх вёску прыехала шмат паліцаяў і немцаў. Мясцовае насельніцтва сагналі ў вялізны хлеў, яго сцены абклалі саломай. Людзі зразумелі – іх плануюць спаліць жывымі. Дзеці і жанчыны галасілі, абдымаліся і развітваліся адзін з адным… У той жа час мужчыны ікнуліся выбіць вароты, бо вырашылі, што лепш загінуць ад фашысцкіх куль, чым у агні. Толькі цуда выратавала жыхароў Дубнякоў у той дзень ад немінучай гібелі: з Гарадца прыехаў нейкі нямецкі афіцэр, аб чымсьці пагаварыў з карнікамі, усе яны пагрузіліся на машыны і паехалі. Людзі пачалі выбірацца з хлява, беглі дадому і не маглі паверыць, што ўдалося выратавацца…

З таго часу сяльчане перабраліся жыць у лес. Але аднойчы фашысты і паліцаі арганізавалі аблаву на мясцовае насельніцтва, з сабакамі шукалі іх па лесе. Усіх, каго злавілі, направілі ў Бабруйскую турму, быў сярод палонных і Фама са сваімі роднымі. Праз пэўны час усіх арыштантаў нечакана адпусцілі. Магчыма, пераможнае наступленне Чырвонай арміі парушыла планы фашыстаў. Бацька Фамы Ганчара далучыўся да абаронцаў Айчыны, з вызваленчымі баямі дайшоў да Беластока, дзе і загінуў 27 чэрвеня 1944 года…

Фама Фаміч і Ніна Маркаўна Ганчар пабудавалі ў Кіраўску дом, выхавалі трое дзяцей, дапамагалі гадаваць 6 унукаў, дачакаліся 6 праўнукаў. Яны ўдзячны лёсу, што пашчасціла, прайшоўшы праз лагеры смерці, застацца ў жывых, сустрэць Вялікую Перамогу. Нягледзячы на абпаленае вайной дзяцінства, яны шчыра радаваліся магчымасці жыць і працаваць, гадаваць дзяцей пад мірным небам. На жаль, у 2022 годзе галавы вялікай сям’і Фамы Фаміча не стала. Любімую матулю і бабулю агарнулі клопатам і ўвагай дзве дачкі і сын, іх сем’і.

У размове Ніна Маркаўна адзначыла, што лю­дзі, якім давялося прайсці праз пекла вайны, выжыць і дачакацца Перамогі над ненавісным ворагам, самым каштоўным скарбам лічаць мір і спакой на зямлі.

Людміла СЯМЁНАВА. Фота аўтара.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Читать новость
Семья

Социальная защита как инвестиция в будущее

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Не оставляйте детей одних!

15 мая 2024
Читать новость
Общество

Выездной приём граждан

15 мая 2024
Читать новость
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Читать новость
Общество

Уважаемые кировчане! Примите поздравления с Днем Государственного герба, Государственного флага и Государственного Гимна Республики Беларусь.

12 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Общественный порядок в сельской местности на особом контроле

10 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Отдыхаем, но и не забываем об опасности!

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Словы ўдзячнасці – ветэранам працы

10 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх