Темы

За моладдзю – будучае!

За моладдзю – будучае!

Штогод у апошнюю нядзелю чэрвеня Беларусь адзначае Дзень моладзі і студэнцтва – свята творчасці і натхнення, энергіі і запалу, пазнання і самасцвярджэння. Не паспеў адзвінець апошні званок, адшумець выпускны вечар, а выпускнікі ўжо рыхтуюцца да паступлення.

Паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, у цэнтралізаваным тэсціраванні па вучэбных прадметах прынялі ўдзел 54,3 тысячы абітурыентаў. Максімальна магчымы вынік 100 балаў удалося атрымаць 613 абітурыентам, сярод шчасліўчыкаў і выпускнік Мышкавіцкай школы Аляксандр Жылінскі – стобальнік па вучэбным прадмеце «Грамадазнаўства».

Гэта вялікая яго заслуга, вынік намаганняў і працы, а таксама падтрымкі сям’і і ўстановы адукацыі, асабліва настаўніцы Наталлі Аляксандраўны Шчэрбіч. Гэта дасягненне паказвае, што ўпартая праца і любоў да ведаў заўсёды ўзнагароджваюцца. Наогул, гуманітарнымі дысцыплінамі Аляксандр стаў захапляцца з дзяцінства. Як прызнаўся сам юнак, вельмі хваляваўся, чакаючы вынік, але ў душы спадзяваўся, бо вельмі рыхтаваўся – каб лягчэй было замацоўваць вывучаны матэрыял, напісаў канспекты па ўсяму курсу грамадазнаўства! Дарэчы, добры вынік у яго і ў цэнтралізаваных экзаменах – 94 балы па гісторыі Беларусі і 98 – па рускай мове.

У школе Аляксандр заўсёды займаў актыўную грамадзянскую пазіцыю, таму, мабыць, і вынік такі. Бо грамадазнаўства – не проста прадмет, а адлюстраванне разумення сацыяльных працэсаў, прававых нормаў і гістарычных падзей, якія фарміруюць нашу свядомасць і дапамагаюць лепш разумець свет вакол нас. Уменне аналізаваць і ацэньваць інфармацыю ў гэтай галіне – важны інструмент для кожнага грамадзяніна, здольны паўплываць на будучыню грамадства. Малады чалавек – член грамадскага аб’яднання “БРСМ”, быў актыўным удзельнікам работы органаў самакіравання, грамадска значных, у тым ліку спартыўных мерапрыемстваў, членам школьнага атрада “Міласэрнасць”, шэфстваваў над ветэранамі вайны і працы.

Неаднаразова, пачынаючы з 5 класа, Аляксандр Жылінскі станавіўся пераможцам II этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Грамадазнаўства», «Гісторыя Беларусі», сёлета стаў пераможцам універсітэцкай алімпіяды Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна па вучэбным прадмеце «Сусветная гісторыя».

Такія дасягненні Аляксандра з’яўляюцца трывалай асновай для яго далейшай адукацыі і кар’ернага росту. Аляксандр Жылінскі плануе працягнуць вучобу на факультэце філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Наперадзе юнака чакае вялікая будучыня, напоўненая магчымасцямі і выклікамі сучаснага свету!

Последние новости

В районе

Юные воспитанники лагеря «Родина» познакомились с историей знаменитого дворца Булгаков

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

В коллективах Кировского района проходит Единый день информирования

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Торжественное открытие юбилейного XXXV «Славянского базара»

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Меры безопасности при пользовании газом в быту

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 20 июля по 19 августа проводится Месячник безопасного труда в Кировском районе

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молочные реки, узбекские «берега» и образцовый агросервис. Главное о работе Лукашенко в регионах

16 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем