Темы

Першыя крокі на пшанічным полі

Першыя крокі на пшанічным полі

Першыя крокі хлебаробаў на пшанічным полі – пад строгім кантролем кіраўніцтва сельгаставарыства: дырэктар “Рассвета” Аляксандр Багель, першы намеснік дырэктара Аляксандр Жылінскі і начальнік участка Галіна Хмуровіч пільна сачылі за ходам сельгасработ. Як адзначыў Аляксандр Багель, віды на сёлетні ўраджай у рассветаўцаў добрыя, надвор’е пакуль спрыяе, таму важна не губляць часу, эфектыўна растаўляць прыярытэты, каб вырашчаны на палях ураджай максімальна пакласці ў засекі. Да слова, рассветаўцы ўжо завяршылі ўборку азімага ячменю, які сёлета парадаваў ураджайнасцю – у сярэднім намалочвалі па 50,1 цэнтнера на круг. Аляксандр Жылінскі дадаў, што вільготнасць зерня вар’іравала ад 8 да 12%. Гэта невысокі паказчык, таму на ачышчальна-сушыльным комплексе намалоты не дасушвалі, а толькі ачышчалі і дапрацоўвалі. Гаспадарка ў поўным аб’ёме выканала дзяржзаказ па здачы гэтай культуры.

Літаральна з дня на дзень рассветаўцы рыхтуюцца выйсці на рапсавыя палеткі. А пакуль пасевы чорнага золата даспяваюць, вырашылі паспрабаваць сілы на пшанічным полі. “Усяго ў гаспадарцы пшаніцай занята 2056 гектараў, – расказаў Аляксандр Валянцінавіч. – На ўзгорках пшаніца ўжо даспела, а недзе нават і падгарэла, іх і пачалі абмалочваць у першую чаргу. У нізінах зерне яшчэ не гатова. Аднак мы чакаем, што праз некалькі дзён яно дойдзе раўнамерна, і тады актыўна распачнём масавую ўборку”.

Сёлета ў сельгаставарыстве на жніве задзейнічана 13 збожжаўборачных экіпажаў. 10 аўтамабіляў
адвозяць свежанамалочанае збожжа ад камбайнаў.

Разам з Галінай Хмуровіч на яе службовым аўтамабілі мы пад’ехалі да так званых асноўных дзеючых асоб жніва – камбайнераў. Пакуль Галіна Ўладзіміраўна кіравала аўтамабілем, падзялілася думкамі: “Ужо некалькі гадоў запар я з’яўляюся начальнікам участка, у ліку іншага наладжваю ход сельгасработ на палетках. А да гэтага працавала галоўным бухгалтарам. І, ведаеце, разумею, што шчыраваць у полі мне падабаецца больш, чым у кабінеце з паперкамі і лічбамі”.

Маладзёжны экіпаж у саставе Андрэя Дразда і Аляксандра Краўцова выгружаў намалот у кузаў магутнага МАЗа, якім кіруе вадзіцель Сяргей Цмыг. Тут жа Аляксандр Жылінскі праводзіў замеры вільготнасці зерня, якое амаль толькі што налівалася ў коласе на полі, а зараз жоўтым золатам блішчыць у руках хлебаробаў. У мінулым годзе Андрэй Дрозд і Аляксандр Краўцоў задалі тон жніву, прычым не толькі ў раёне, – першымі на Магілёўшчыне сярод маладзёжных экіпажаў перакрочылі рубеж у тысячу тон намалоту. І сёлета хлопцы нацэлены на працоўныя перамогі, галоўнае, каб не падвяло надвор’е і тэхніка вытрымала нагрузку.

Побач на пшанічным полі на камбайне “Палессе” шчыравалі стрыечныя браты Аляксандр Пінчук і Назар Сушко. У іх сумеснай працоўнай біяграфіі гэтае жніво трэцяе запар. Першым у хлебаробскую справу прыйшоў Аляксандр. Год папрацаваў і на наступны сезон узяў сабе ў напарнікі брата. Хлопцы адзначылі, што жніво толькі пачынаецца, наперадзе іх чакае па-сапраўднаму гарачая пара. Разуменне таго, што вынік іх працы – гэта ўклад ва ўраджай не толькі сваёй гаспадаркі, але і ўсёй краіны, уздымае настрой. Хлебаробы гатовы да добрасумленнай работы. Няхай усё складваецца найлепшым чынам!

Яўгенія БЯЛЬКО. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость