Темы

З баявым настроем!

З баявым настроем!

Гэтымі сонечнымі ліпеньскімі днямі ў кожным куточку Кіраўшчыны кіпіць работа на сельгаспалетках. Ідзе жніво. Залаты час для хлебаробаў.

У сераду, 24 ліпеня, рэдакцыйны аўтамабіль завітаў на Чыгірынскія прасторы. Каля вёскі Колбава працаўнікі СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” вялі ўборку азімага жыта. Тры магутныя Гомсельмашаўскія камбайны, якімі кіравалі механізатары Сяргей Чорны, Сяргей Фірагін і Анатоль Кузьмін, нібы караблі, плылі па жытнёвым полі, спрытна зразаючы спелыя каласы. Тут жа на пажарным аўтамабілі дзяжурыў Валерый Шаболда. Сваю справу – кантраляваць на палетках становішча, захоўваць тэхніку пажарнай бяспекі –
ён ведае дасканала, бо шмат гадоў працаваў у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, а калі выйшаў на пенсію, працаўладкаваўся ў гаспадарку.

Камбайны рухаліся з хуткасцю каля 5 км у гадзіну. Прыкладна за паўгадзіны яны поўнасцю запоўнілі збожжам бункеры – ад 5 да 7 тон кожны. Два грузавікі застылі ў чаканні. Як толькі на адным з камбайнаў замігала аранжавая лямпчака, МАЗ, за рулём якога вадзіцель Сяргей Іванчыкаў, імгненна падскочыў да яго. З бункера ў кузаў палілося залацістае збожжа… Да слова, Сяргей Іванчыкаў – з кагорты вадзіцеляў-тысячнікаў у раёне.


Камбайнер Сяргей Фірагін знайшоў у сваім шчыльным графіку хлебароба пару хвілін, каб падзяліцца з чытачамі раёнкі ўражаннямі ад сёлетняга жніва: “Настрой на ўборачную ў сельгасфіліяле баявы. За штурвалам камбайнаў вопытныя механізатары, якія добра ведаюць сваю справу. Мы разумеем, што ўраджай на палетках вырашчаны добры, надвор’е спрыяе жніву. Зараз толькі ад нас, камбайнераў, ва­дзіцеляў, залежаць тэрміны ўборачнай і выніковы намалот. Таму стараемся, працуем сумленна”.
З палеткаў грузавікі перавозяць намалоты на зернесушыльны комплекс, дзе збожжа падсушваецца і ачышчаецца.


За ходам уборачнай пільна сачыў галоўны аграном сельгасфіліяла Юрый Смятана. У галіне сельскай гаспадаркі ён працуе 42 гады. Яго вопыту агранома можна толькі пазайздросціць! Можна сказаць, што на палетках у гэтай мясцовасці ён ведае кожны санціметр. Пакуль мы ішлі па іржышчы, Юрый Уладзіміравіч падзяліўся разважаннямі: “Кожнае жніво мае свае адметнасці. Каб убраць вырашчанае ў аптымальныя тэрміны, якасна, унесці свой уклад у харчовую бяспеку краіны, трэба пралічыць шмат варыянтаў. У залежнасці ад спеласці коласу, умоў надвор’я вар’іруем. У гэтым сезоне дажджы праходзяць часта. Аднак, дзякуй Богу, моцнага ўрону непагадзь нам не нанесла. Усе пасевы мы апрацоўваем ростарэгулятарамі, якія выратоўваюць культуры ад палягання”.
Азімае жыта ў сельгасфіліяле пасеяна на плошчы 320 га. Гэтую культуру ўжо ўбралі на палетках у Нямках на плошчы 80 га. Там яна дала ўраджайнасць 51 цэнтнер на круг. Юрый Смятана адзначыў, што гатунак гібрыднага жыта ніколі не падводзіць, дае добры намалот.
Усяго азімы збожжавы клін у гаспадарцы складае 1040 га, яшчэ 120 га – зернебабовыя. Поўнасцю ўбралі азімы ячмень – 400 га. Гэтая культура дала ўраджайнасць 31,1 ц/га. У агульным у сельгасфіліяле ўжо перакрочылі экватар: абмалацілі крыху больш за палову пасяўных плошчаў.
Паралельна з уборачнай вядзецца ворыва пад пасевы азімага рапсу, у глебу ўносяцца мінеральныя ўгнаенні, нарыхтоўваецца сена, два трактары з прэс­падборшчыкамі задзейнічаны на ўборцы саломы.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость